Вы тут

Кантрасты смерці і жыцця. Якім будзе музей у Хатыні


Старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын наведаў мемарыяльны комплекс «Хатынь». Падчас рабочай паездкі ён азнаёміўся з ходам рэканструкцыі мемарыяльнага комплекса і будаўніцтва новага Музея памяці ахвяр беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Работы ў гэтым накірунку пачаліся ў сярэдзіне мая. У сакавіку 2023 года рэканструкцыя комплекса павінна быць завершана. Такую задачу паставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Таму губернатар узяў пад асабісты кантроль гэтыя аб’екты.


Падчас чарговага наведвання «Хатыні» Аляксандр Турчын застаўся задаволены — справы ў будаўнікоў спорацца.

— Фактычна завершаны вонкавыя работы будынка будучага музея, а таксама на самім мемарыяльным комплексе. Канешне, не ўсё паспелі зрабіць, але ўмовы надвор’я на гэта ніякім чынам не паўплываюць, — лічыць Аляксандр Турчын.

Застаецца адна з самых важных спраў — унутранае напаўненне музея. Наконт яго выказваюцца розныя меркаванні, прапануюцца варыянты. Такія дэбаты вяліся і пры праектаванні фасада будынка. Было шмат спрэчак, прапаноў. Але ў выніку ўсё выйшла нядрэнна, адзначыў кіраўнік цэнтральнага рэгіёна.

— Нельга забываць, здавалася б на першы погляд, і пра такія дробязі як сувенірная прадукцыя, — нагадаў губернатар. — Мы павінны да адкрыцця музея ў сакавіку 2023 года прыйсці, так бы мовіць, у поўным узбраенні. Неабходна, каб гэты аб’ект паўнацэнна запрацаваў. На мой погляд, у нас усё атрымаецца. Я ўпэўнены, што і «начынне» музея будзе ўнікальным, аналагаў якому няма на постсавецкай прасторы.

Як адзначыў кіраўнік вобласці, музей перш за ўсё павінен аказваць эмацыйнае ўздзеянне на чалавека.

— Музей у Хатыні павінен пагрузіць наведвальнікаў у тыя падзеі, паказаць кантрасты смерці і жыцця. Як бы не было цяжка, страшна, жыццё працягваецца. Менавіта з такімі думкамі павінны выходзіць людзі з музея. А таксама з думкай, што трагедыя не павінна паўтарыцца. Бо самая галоўная каштоўнасць — жыццё чалавека, — сказаў Аляксандр Турчын.

— Усе пастаўленыя губернатарам задачы на лістапад выканалі ў поўным аб’ёме,— запэўніў кіраўнік праекта ТАА «Будкомплекс» Аляксандр Ляонік. — Цяпер вядзём пракладку інжынерных камунікацый, ачышчальных збудаванняў. Паралельна ідуць аддзелачныя работы ўнутры памяшкання музея, завяршаецца добраўпарадкаванне тэрыторыі комплекса.

Акрамя музея ў «Хатыні» з’явіўся і яшчэ адзін новы аб’ект — драўляная царква ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы. Гэта дакладная копія храма, які стаяў на гэтым месцы, і быў пабудаваны ў 1794 годзе.

— Спецыялісты плённа папрацавалі ў архівах і знайшлі чарцяжы святыні, зрабілі эскізы, — распавёў кіраўнік праекта. — Работы тут завершаны на 90 працэнтаў, застаецца зрабіць крыху ўнутранай аддзелкі.

У музеі будзе шэсць залаў, выкананых у шэрым колеры розных адценняў. У адной з іх размесціцца скульптура з выявай зусім юнай дзяўчыны, якую вядуць на эшафот. Яна стане сімвалам забітых, расстраляных, закатаваных беларусаў, сімвалам надзей, якімі яны жылі і якія не спраўдзіліся. У іншай зале наведвальнікам будуць паказваць відэаролік з жахлівымі сцэнамі Вялікай Айчыннай.

Спецыялісты падрыхтавалі таксама эскізы сувенірнай прадукцыі, якую можна будзе набыць у музеі — магніты, званы, кубкі, лампады, свечкі, алоўкі, штодзённікі, флэшкі. Праўда, эскізы пакуль патрабуюць дапрацоўкі.

— Неабходна сканцэнтраваць увагу на сувенірах, якія б сімвалізавалі жыццё, падумаць і пра сувеніры з дзяржаўнай сімволікай, — дадаў напрыканцы гутаркі Аляксандр Турчын.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.