Вы тут

У Кітаі створана звыш 10 мільёнаў новых рабочых месцаў


У гарадскіх раёнах Кітая сёлета ў студзені-верасні было створана 10 мільёнаў 10 тысяч новых рабочых месцаў. Пра гэта сведчаць апублікаваныя афіцыйныя звесткі, перадае «„Жэньмінь жыбаа“ анлайн».


Як паведаміла Міністэрства працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння КНР, агульная сітуацыя ў сферы занятасці застаецца стабільнай, нягледзячы на існуючыя праблемы. За перыяд са студзеня па верасень уладкаваліся на новую работу 3,87 мільёна беспрацоўных.

За гэты час у Кітаі былі выдадзены субсідыі для стымулявання занятасці на агульную суму 72,7 мільярда юаняў. Ведамствы працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння па ўсёй краіне запусцілі кампанію па прадастаўленні паслуг для выпускнікоў ВНУ, якія шукаюць работу, стварыўшы звыш мільёна стажорскіх месцаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».