Вы тут

XII Міжнародны форум «Атамэкспа» адкрыўся сёння ў Сочы


Тысячы ўдзельнікаў з больш як 65 краін сабрала сёлета найбуйнейшая выставачная і дзелавая пляцоўка атамнай галіны, у межах якой фарміруюцца далейшыя трэнды яе развіцця. Па прагнозах МАГАТЭ, да 2050 года ўстаноўленая магутнасць атамных рэактараў складзе каля 870 ГВт, для чаго неабходна ў шэсць разоў павялічыць аб’ём інвестыцый.


— Сёлетні форум аддзяляе ад папярэдняга тры з паловай гады, якія былі вельмі няпростымі для нашай планеты. Мы разам пераадольвалі планетарную пандэмію, развал сусветнай лагістыкі, разрыў ланцужкоў паставак. Усе гэтыя гады атамная энергетыка планеты развівалася. Пашыралася атамная сям’я і павялічвалася колькасць атамных аб’ектаў на Зямлі, — акрэсліў на афіцыйным адкрыцці мерапрыемства генеральны дырэктар Дзяржкарпарацыі па атамнай энергіі «Расатам» Аляксей ЛІХАЧОЎ.

Тыдзень таму колькасць насельнікаў Зямлі дасягнула васьмі мільярдаў. Гэта азначае, што чалавецтву неабходна больш чыстай энергіі, каб дасягнуць «Net Zero by 2050», то бок скараціць да 2050 года аб’ём выкідаў парніковых газаў да ўзроўню, максімальна набліжанага да нуля, заўважыў намеснік генеральнага дырэктара МАГАТЭ Міхаіл ЧУДАКОЎ:

— Месяц назад на канферэнцыі МАГАТЭ рэкордная колькасць краін (больш за 70) выказалася аб намеры развіваць атамную энергетыку ў сваім энергетычным балансе. Такога раней ніколі не было. Каб да 2050 года дасягнуць устаноўленай магутнасці атамных рэкатараў 870 ГВт, неабходна стварыць каля 600 ГВт устаноўленай магутнасці і не забыцца на атамныя аб’екты, якія будуць выводзіцца з эксплуатацыі. Адпаведна, неабходна будаваць не 5-6-7 рэактараў у год, а больш за 20 рэактараў штогод. І на фоне сусветнага крызісу існуе неабходнасць у развіцці чыстай энергетыкі. 

Развіццём атамнай энергетыкі цікавяцца на ўсіх кантынентах. 14 верасня 2022 года пры гендырэктары Дзяржкарпарацыі «Расатам» быў створаны міжнародны маладзёжны канстутыцыйны савет «Імпэктцім 2050», у каманду якога ўваходзяць прафесіяналы з 12 краін.

— «Імпэктцім» прадстаўляе цікавы аспект для маладых людзей, якія знаходзяцца на перадавой развіцця чыстых тэхналогій і энергіі, у тым ліку атамнай, — падзялілася заснавальніца арганізацыі «Афрыка для атама», удзельніца міжнароднага маладзёжнага канстутыцыйнага савета «Імпэктцім 2050» прынцэса Мхамбені. — Гэтыя маладыя людзі задаюць пытанні, якой часткай энергетычнага балансу ў іх краінах павінна быць доля нафты і газа, гідраэлектраэнергіі, аднаўляльных крыніца энергіі (АКЭ), геатэрмальнай энергетыкі і атамнай энергіі. Мы цікавімся магчымасцямі, якія прадастаўляе атамная энергетыка, і як у гэтай рабоце можа паўдзельнічаць бізнес.

Расатам у сваю чаргу праводзіць актыўную работу на афрыканскім кантыненце і прасоўвае атамныя тэхналогіі і тэхналогіі АКЭ ва Угандзе, Замбіі і Руандзе, якія цяпер праводзяць дамоўленасі з Расіяй. Атамныя тэхналогіі дазваляюць краінам забяспечыць сябе не толькі атамнай энергіяй, але і выкарыстоўваць ядзерныя дасягненні ў медыцыне, сельскай гаспадарцы, для апраснення марской вады і іншых галінах.

У межах форуму ўдзельнікі прадстаўляюць апошнія тэхналагічныя распрацоўкі і дасягненні ў сферы ядзернай энергетыкі. Праходзяць круглыя сталы і паседжанні, мяркуюцца да падпісання міжнародныя пагадненні.

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?