Вы тут

Надвор’е: На асобных участках рэк з'явіліся першыя ледзяныя ўтварэнні


Нягледзячы на тое, што на календары яшчэ толькі лістапад, а надвор'е ўжо па-сапраўднаму зімовае. Сярэднясутачная тэмпература паветра ў выхадныя апускалася на 4—9 градусаў ніжэй за кліматычную норму і цяпер больш адпавядае канцу снежня. Акрамя таго, на большай частцы тэрыторыі ўжо ўсталявалася снежнае покрыва. Так, да раніцы панядзелка вышыня гурбаў па краіне вагаецца ад аднаго да 15 сантыметраў, месцамі па ўсходзе краіны — да 19 сантыметраў. І зараз, на працягу гэтага тыдня, у нас чакаецца снег, часам з дажджом, а значыць галалёдзіца, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

Такім чынам, атмасферныя франты ад цыклону, які ссоўваецца з тэрыторыі Украіны на Бранскую вобласць Расіі, прынясуць чарговую порцыю ападкаў у нашу краіну. Пры гэтым тэмпература паветра крыху павысіцца. У аўторак чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Часам будзе ісці снег. Па ўсходзе краіны месцамі чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, будзе і галалёд. Максімальная тэмпература паветра днём ад мінус 5 градусаў да 1 цяпла.

У сераду франтальныя раздзелы пакінуць тэрыторыю нашай краіны. Фон атмасфернага ціску пачне расці, і ў большасці раёнаў істотных ападкаў не чакаецца, толькі ў начныя і ранішнія гадзіны пад уплывам няўстойлівых паветраных мас месцамі па паўночным усходзе краіны прагназуецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог будзе слізка. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 2—7 градусаў, а пры праясненнях — мінус 8 —11 градусаў. Удзень чакаецца ад мінус 5 градусаў да плюс 1.

На наступны дзень, хоць і чакаецца дождж, уначы істотна прымарозіць. Гэта ў чацвер адаб'ецца ўплыў чарговай франтальнай сістэмы, якая абумовіць ноччу месцамі, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 1 градуса па паўднёвым захадзе да мінус 9 градусаў па паўночным усходзе краіны, пры праясненнях — да мінус 12 градусаў. Днём тэмпература паветра — ад мінус 3 градусаў да 2 цяпла.

Паводле папярэдняга прагнозу айчынных сіноптыкаў, у канцы тыдня і на маючых адбыцца выхадных у Беларусі захаваецца няўстойлівы характар надвор'я. У пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца снег, мокры снег і дождж. У асобных раёнах будзе туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу панізіцца да мінус 5 — плюс 2 градусаў. Днём будзе мінус 3 — плюс 3 градусы.

Спецыялісты адзначаюць змены на рэках. У сувязі з халодным надвор'ем адбывалася паніжэнне тэмпературы вады, і да канца мінулага тыдня на асобных участках рэк з'явіліся ледзяныя ўтварэнні ў выглядзе «сала», сняжуры і заберагаў. «Па стане на 21 лістапада ледзяныя ўтварэнні адзначаюцца на Заходняй Дзвіне ля гарадскога пасёлка Сураж, большасці яе прытокаў, Віліі — ля аграгарадка Міхалішкі, Сожы — ля Крычава, некаторых яго прытоках, а таксама на асобных прытоках Заходняга Буга, Дняпра і Прыпяці. На азёрах Нарач і Чырвонае назіраюцца забярэгі», — распавялі ў Белгідрамеце.

На большасці рэк адзначаецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1—6 сантыметраў. На Нёмане каля Гродна, Дняпры ля Магілёва і Жлобіна, Сожы каля Крычава і Слаўгарада ўзроўні вады знаходзяцца ніжэй за адзнаки, лімітуецца суднаходства. На прытоку Прыпяці — рацэ Случ каля аграгарадка Ленін — узровень вады перавышае адзнаку выхаду вады на пойму.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.