Члены Савета Рэспублікі трымаюць на асаблівым кантролі маніторынг асартыменту тавараў, заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, паведамляе БелТА.
«За мінулы тыдзень мы праманіторылі 286 аб’ектаў у 92 раёнах нашай краіны і членамі Савета Рэспублікі парушэнняў у асартыментным пераліку выяўлена не было. Гэта адназначна. Акрамя членаў Савета Рэспублікі да гэтай работы таксама падключыліся работнікі сакратарыята. Мы збіраем інфармацыю, калі размаўляем з людзьмі, выязджаем у рэгіёны. Я сама ў выхадныя дні бываю магазінах, у рэгіёнах абавязкова заходжу ў гандлёвыя аб’екты для таго, каб праверыць, наколькі вытрымліваецца сёння асартыментны пералік тавараў, — расказала Наталля Качанава. — Мы цяпер сталі маніторыць яшчэ тую інфармацыю, якая размяшчаецца на інтэрнэт-сайтах. Таму што часта яна абсалютна ілжывая і не пацверджаная ніякімі фактамі.Мы гэтую інфармацыю абавязкова правяраем, накіроўваем для праверкі ў мясцовыя органы ўлады, якія выязджаюць, правяраюць і тут жа нам дасылаюць інфармацыю з гэтых гандлёвых аб’ектаў не з пустымі паліцамі, а з паліцамі, дзе маса тавараў.Таму, вядома, мы трымаем гэтую сітуацыю на кантролі, і Прэзідзнт нашай краіны папрасіў нас актыўна далучыцца да гэтай працы».
— Разумееце, тут трэба ставіцца спакойна, — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі. — Гэта ідзе інфармацыйная вайна, калі нядобрасумленныя людзі проста жадаюць унесці раскол у грамадства для таго, каб гэта з’явілася яшчэ адным трыгерам, каб выклікаць неспакой у нашых грамадзян. Абсалютна няма ніякіх падстаў, каб сёння казаць аб тым, што заўтра з паліц крам знікнуць нейкія тавары. Больш вам скажу, сустракаючыся сёння з моладдзю, адно з першых пытанняў, якое яны задалі мне: мы чытаем (а яны ж у асноўным чытаюць інтэрнэт), што вось дзесьці знікаюць нейкія тавары з паліц крам і заўтра ў нас нечага раптам не стане. На што я ім сказала: для таго каб ведаць праўду, трэба чытаць дзяржаўныя СМІ і глядзець дзяржаўнае тэлебачанне — тады вы будзеце ведаць праўду».
«Таму мы займаліся гэтай работай і абавязкова будзем займацца ў далейшым для таго, каб даносіць да людзей праўду», — канстатавала Наталля Качанава.
«Павінна быць вельмі хуткая рэакцыя. Бо калі пачынаюць з аднаго сайта на іншы перапампоўваць хлуслівую інфармацыю, людзі ўсё гэта бачаць. І нам штодня паступае такая інфармацыя з усіх крыніц, мы яе акумулюем і адразу аддаём для праверкі ў мясцовыя органы ўлады. Тут нават не трэба чакаць нейкіх сігналаў. І не толькі члены Савета Рэспублікі ўключыліся ў гэтую работу, але і супрацоўнікі апарата Савета Рэспублікі. І ў гэтым нічога складанага няма. Мы ўсе з вамі бываем у крамах. І кожны з нас купляе прадукты, тавары першай неабходнасці, іншыя тавары. Таму многія інфармуюць нас па гэтых пытаннях, — расказала Наталля Качанава. — У тым ліку і на прыёмах грамадзян па асабістых пытаннях я задаю ўсім пытанне аб асартыменце ў магазінах. Таму што людзі прыязджаюць з розных рэгіёнаў краіны. Шчыра скажу, што не было ніводнага факта, каб людзі сказалі, што чагосьці няма ў крамах ці чагосьці не хапае».
Разам з тым спікер не выключае, што пры вялікай колькасці гандлёвых кропак у некаторых з іх магчымыя нейкія парушэнні. «На павышэнне цэн мы таксама звяртаем увагу. Калі ты купляеш адзін і той жа тавар, то можаш гэта вызначыць. На нешта павысіліся цэны. Напрыклад, у Нясвіжы на 20% павысілася цана на воцат. Але разам з тым ёсць зніжэнне цэн на рапсавы алей, на раслінны — у Бабруйску. І такіх прыкладаў магу прыводзіць дастаткова шмат, — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі. — Вядома, у кожны гандлёвы аб’ект нашы прадстаўнікі не зайшлі, магчыма, дзесьці і ёсць нейкія недахопы. Але яны былі яшчэ да пастановы Савета Міністраў, тады яшчэ не было таго ажыятажу, які некаторыя спрабуюць стварыць сёння вакол гандлю, Таму ўсё ў выканаўчай дысцыпліне і тых людзях, якія займаюцца гэтымі пытаннямі, мы займаліся і будзем займацца маніторынгам так, як таго патрабуе ад нас жыццё. І будзем прымаць меры. У гэтай рабоце мы выкарыстоўваем усе крыніцы для таго, каб валодаць праўдзівай, дакладнай інфармацыяй».
«Вядома, у першую чаргу гэта ўсё накіравана супраць улады. Паглядзіце, калі ў нас сёння няма праблем? Калі мы гаворым аб тым, як завяршыўся сельскагаспадарчы год. Колькі вырашчана збожжа ў гэтым годзе — па 1 т на кожнага жыхара краіны, і нават больш. Тады, калі ў нас такі асартыментны пералік прадуктаў харчавання, якімі мы сёння ганарымся. І якасць цудоўная, і выпускаюць нашы таваравытворцы беларускія. І мы нават наадварот думаем, і такія задачы нам ставіць Прэзідэнт — адпраўляць на экспарт. Але ў першую чаргу мы павінны забяспечыць свой народ таварамі народнага спажывання і прадуктамі харчавання, што і робіцца. Таму падстаў у людзей для панікі няма, — сказала Наталля Качанава. — А тыя нядобрапрыстойныя грамадзяне, якія былі, ёсць і будуць, яны, вядома, жадаюць, каб у краіне нешта было не так. Але ведаеце, мне здаецца, гэтая патугі абсалютна нікчэмныя».
Людзі самі бачаць і разумеюць, як добра жывуць беларусы, зазначыла спікер. «Нават мяркуючы па тым, як да нас прыязджаюць у краіну. Я ў папярэднія выхадныя пабывала ў Гомельскай вобласці (мы праводзілі там мерапрыемствы), у сваёй роднай Віцебскай вобласці дастаткова шмат пабывала ў гандлёвых аб'ектах, размаўляла з прадаўцамі, людзьмі. Яны расказвалі, колькі прыязджае зараз грамадзян з Прыбалтыкі, Польшчы ў Беларусь, якія за выходныя проста вывозяць нашы тавары. Добра, няхай людзі прыязджаюць.Калі ў іх недахоп гэтых тавараў — мы ж не забараняем нікому. Вы бачыце, што ў нас бязвізавы рэжым. Няхай людзі прыязджаюць і купляюць беларускую прадукцыю добрай якасці. Мы будзем гэтаму толькі рады», — дапоўніла старшыня Савета Рэспублікі.
Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.
Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.