Вы тут

У Брэсце прайшло пасяджэнне маладзёжнага парламента


У Брэсце прайшло першае пасяджэнне маладзёжнага парламента другога склікання пры Брэсцкім абласным Савеце дэпутатаў. У склад маладзёжнага парламента ўвайшлі 44 прадстаўнікі маладзёжных парламентаў, створаных пры гарадскіх і раённых Саветах дэпутатаў. На пасяджэнне прыбыла абсалютная большасць з іх. Яны сабраліся, каб выбраць кіруючыя органы новага складу парламента і вызначыцца з накірункамі далейшай работы. Адкрыў работу парламента старшыня Брэсцкага абласнога Савета Юрый НАРКЕВІЧ.


Эстафету маладым парламентарыям новага складу перадала першы старшыня маладзёжнага парламента Брэстчыны Юлія Рагашчук. Менавіта яна тры гады таму ўзначаліла новую структуру. Юлія выступіла з кароткай справаздачай аб зробленым у першым скліканні, расказала, якія праекты ўдалося рэалізаваць першаму складу парламента, якую работу ў плане патрыятычнага выхавання, міжнародных і міжрэгіянальных стасункаў яны праводзілі, паведаміла і аб праблемах першапраходцаў.

Начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Таццяна Гагакава ўказала, што ў сучасным грамадстве ёсць попыт на сацыяльна актыўную асобу і пажадала новаму складу парламента знаходзіць такіх асоб, прыцягваць іх у свой асяродак, фарміраваць лідэраў, актыўна працаваць на карысць дзяржавы і грамадства. Яна таксама нагадала, што слова «парламент» мае паходжанне ад слова «гаварыць». Таму яна чакае ад новай структуры, каб яе словы былі важкімі, канструктыўнымі, тады яны абавязкова будуць пачутыя.

Старшыня Брэсцкага аблсавета дэпутатаў Юрый Наркевіч у размове з журналістамі сказаў, што старэйшае пакаленне ведае пра запыты моладзі, чуе моладзь:

— Падтрымка і развіццё маладзёжнага руху гэта прынцыповая пазіцыя нашай дзяржавы. Дэпутацкі корпус вобласці актыўна супрацоўнічае з моладдзю па самых розных накірунках. Сіла нашай дзяржавы ў тым, што асноўныя стратэгічныя задачы ў нас вырашаюцца рознаўзроставымі пакаленнямі грамадзян разам. У нас ёсць усе падставы давяраць маладым самыя адказныя задачы, бо ў нас актыўная, ініцыятыўная, крэатыўная моладзь.

Новым кіраўніком маладзёжнага парламента пры Брэсцкім абласным Савеце дэпутатаў абрана Вольга Сакалоўская, першы сакратар Ленінскага райкама БРСМ Брэста.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота Аляксандра ШУЛЬГАЧА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».