Вы тут

На Гомельшчыне за два тыдні маніторынгавыя групы абследавалі 3670 гандлёвых аб’ектаў


На Гомельшчыне толькі за апошнія два тыдні маніторынгавымі групамі абследаваны 3670 гандлёвых аб'ектаў. Нягледзячы на тое, што за апошні тыдзень на гарачыя лініі па тэме недапушчальнасці росту цэн паступілі толькі два звароты, кіраўніцтвам рэгіёна прынята рашэнне прадоўжыць іх работу ў ранейшым рэжыме.


Член  Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Ірына Даўгала  і генеральны дырэктар Гомельскага РУП «Фармацыя» Людміла Сапега падчас маніторынгу аптэк. Фота: БелТА.

Вось ужо больш за месяц суб'екты гандлю ўсіх форм уласнасці працуюць па патрабаваннях Дырэктывы № 10 «Аб недапушчальнасці росту цэн», звярнула ўвагу член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Ірына Даўгала:

— Цяпер ужо фактычна ўсё аб'екты гандлю адаптаваліся да новых патрабаванняў па цэнаўтварэнні. Правёўшы за гэты час маніторынг і ў аптэках, і на рынках, і ў сеткавых супермаркетах, і іншых аб'ектах гандлю, можна сказаць, што сітуацыя абсалютна адэкватная і кантраляваная.

Ірына Даўгала днямі правяла маніторынг цэн, наяўнасці і асартыменту тавараў разам з прадстаўнікамі галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Гомельскага аблвыканкама. У цэнтры ўвагі на гэты раз апынуліся аб'екты гандлю, якія рэалізуюць прамысловую прадукцыю.

— Падчас маніторынгу акцэнтавалася ўвага таксама на тым, ці ёсць праблемы з асартыментам тавараў. Дык вось, дэфіцыту тавараў няма. Ёсць перабудова лагістычных ланцужкоў. Нават калі раптам няма тавару, якім прывык карыстацца пакупнік, то яму адразу могуць прапанаваць узамен аналаг і, як правіла, па меншай цане, — патлумачыла Ірына Даўгала.

Парламентарый адзначыла спакойнае ўспрыманне маніторынгу супрацоўнікамі і наведвальнікамі гандлёвых аб'ектаў, што, на яе думку, гаворыць аб упэўненасці ў законнасці і правамернасці цэнаўтварэння.

— Не будзем забываць, што, пераступіўшы парог крамы, усе — і кіраўнікі гандлёвага аб'екта, і прадаўцы, становяцца такімі ж пакупнікамі і спажыўцамі, і таксама жадаюць купіць якасны тавар па прымальным кошце. Цана — якасць — гэта і ёсць асноўны закон эканомікі. І ён павінен працаваць для людзей і на карысць людзей, — пераканана дэпутат.

Падчас апошняга маніторынгу парламентарый таксама наведала аб'ект гандлю, які спецыялізуецца на продажы дываноў айчыннай вытворчасці. Гэта група тавараў таксама знаходзіцца ў вызначаным пераліку з акрэсленай максімальнай гандлёвай надбаўкай.

— Варта адзначыць, што такі тавар пакупнік набывае ў лепшым выпадку раз на некалькі гадоў, а то і больш рэдка. Такім чынам, ёсць шэраг таварнай лінейкі, якая рэдка набываецца, і, зыходзячы з аналізу, магчыма варта перагледзець пералік тавараў, якія падлягаюць лімітаванай надбаўцы. Гэта меркаванне і супрацоўнікаў упраўлення гандлю і паслуг, і суб'ектаў гандлю, — звярнула ўвагу Ірына Даўгала.

Дэпутат падкрэсліла: важна, што практычна ўвесь дэпутацкі корпус уключыўся ў працу па маніторынгу цэн у сваіх рэгіёнах — як у гарадах, так і ў сельскай мясцовасці. Менавіта да дэпутатаў усіх узроўняў грамадзяне ў большай ступені звяртаюцца па тлумачэнні, як працуе заканадаўства ў сферы цэнаўтварэння.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.