Вы тут

У Гомелі асабісты прыём грамадзян правёў Сяргей Барташ


Адразу некалькі праблемных пытанняў падчас прыёму памочніка Прэзідэнта ўзнялі шматдзетныя маці. Так, жыхарка аграгарадка Страдубка Лоеўскага раёна звярнулася па дапамогу ў вырашэнні жыллёвай праблемы.


Як распавяла шматдзетная маці яе вялікая сям’і цяпер жыве ў арэндным доме. Але ёсць жаданне набыць ва ўласнасць будынак былога вясковага фельчарска-акушэрскага пункта, які рэканструяваны ў жылы дом. Шматдзетная сям’я заклапочана, што працэдура па гэтым варыянце жылля зацягваецца.

— Мы ўжо так доўга чакаем гэты дом, што ён стаў для нас родным. Так што варыянт з засяленнем у іншы не разглядаем, — дадала шматдзетная маці.

Як было адзначана, будынак, рэканструяваны ў жылы дом, знаходзіцца на балансе ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Рэчыцкага раёна. Будаўніцтва ФАПа вялося з 2008 года, пасля гэты будынак трапіў у спіс аб’ектаў незавершанага будаўніцтва. У 2017 годзе было прынятае рашэнне рэканструяваць яго ў дом. Між тым з моманту ўзвядзення памяшкання ў ім быў разбураны дах, выбіты вокны, пашкоджаны дзверы. Пасля праведзеных рамонтных работ кошт дома ацэньваецца амаль у 172 тысячы рублёў. І цяпер ёсць пытанне па кампенсацыі часткі сродкаў у бюджэт за праведзеную рэканструкцыю.

— Трэба дэталёва вывучыць, прапрацаваць усе нюансы, — даў даручэнне па гэтым звароце памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці Сяргей Барташ.

Звярнулася на прыём памочніка Прэзідэнта зноў такі з жыллёвай праблемай і шматдзетная маці з Гомеля. Як распавяла жанчына, калі ў сям’і было трое дзяцей, пачалі будаваць трохпакаёвую кватэру ў новабудоўлі.

— Тады нам адобрылі субсідыю, сямейны капітал, а на астатнюю частку — 10 тысяч рублёў — я ўзяла крэдыт на агульных умовах, — адзначыла гамяльчанка.

Пасля завяршэння будаўніцтва кватэры жанчына стала ўжо мамай пяцёра дзяцей.

— Жывём у аднапакаёвай кватэры, якая належыць свякрусе, бо на новых квадратных метрах яшчэ патрэбны рамонт, пры гэтым і мой бюджэт не дазваляе выплачваць крэдыт, — агучыла сваю жыццёвую сітуацыю шматдзетная маці.

Магчымыя шляхі вырашэння праблемы сям’і адразу на прыёме агучылі прадстаўнікі банка.

— Мы разгледзім сітуацыю. Зробім усё, каб вам дапамагчы, — пераканаў заяўніцу Сяргей Барташ.

Усяго падчас асабістага прыёму грамадзян да памочніка Прэзідэнта — інспектара па Гомельскай вобласці звярнуліся 13 жыхароў рэгіёна. Агучаныя звароты датычыліся камунальнай гаспадаркі, будаўніцтва і землеўпарадкавання.

Асобныя пытанні патрабуюць індывідуальнага падыходу, іншыя — больш дэталёвай прапрацоўкі, пракаменціраваў журналістам узнятыя падчас прыёму грамадзян пытанні Сяргей Барташ:

— Такія прамыя зносіны з жыхарамі рэгіёну, якія ідуць на асабістых прыёмах, сустрэчах з насельніцтвам, дазваляюць глыбей, больш падрабязна зразумець, чым жывуць людзі, з якімі праблемамі сутыкаюцца.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».