Вы тут

Амністыя, санацыя і лізінг


Падчас дзясятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання сенатары адобрылі шэраг законапраектаў. Разгледжаныя новаўвядзенні тычыліся амністыі, аховы спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг і змяненняў кодэксаў па пытанням адміністратыўнай адказнасці. Больш падрабязна аб некаторых з іх — у матэрыяле «Звязды».


«Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства»

Законапраект сенатарам прадставіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў:

— Праект закона распрацаваны па даручэнні Прэзідэнта. У нашай дзяржаве заўсёды прымяняецца прынцып гуманізму ў адносінах да асоб, якія адбываюць крымінальнае пакаранне. Дзяржава не толькі карае, але і дае магчымасць асуджаным, якія выправіліся, датэрмінова вызваліцца ад адбывання пакаранняў«, — адзначыў міністр.

Сярод новаўвядзенняў: скарачэнне тэрміна пакарання на адзін год за здзяйсненне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, толькі асобам да 18 гадоў. Таксама прапануецца скараціць тэрмін пакарання на адзін год асобам, якія ўчынілі карупцыйныя злачынствы.

— Традыцыйна прымяненне закона будзе ажыццяўляцца толькі да асоб, якія станоўча характарызуюцца ў перыяд адбывання пакарання, а таксама поўнасцю кампенсавалі ўрон, прычынены ўчыненым злачынствам, — падкрэсліў Іван Кубракоў.

Таксама было адзначана, што дзеянне закона аб амністыі прапаноўваецца не распаўсюджваць, якія ўчынілі злачынствы тэрарыстычнай або экстрэмісцкай накіраванасці.

«Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці»

Законапраект, прадстаўлены міністрам эканомікі Аляксандрам Чарвяковым, прадугледжвае захаванне вытворчых комплексаў і аднаўленне плацежаздольнасці праз стымуляванне да своечасовага абвяшчэння прадпрыемствам сваёй неплацежаздольнасці і сыходам пад абарону закона:

— Яго неабходнасць выклікана патрэбамі эканомікі і рэалізацыяй вопыту антыкрызіснага кіравання. Праект закона ўдасканальвае механізм папярэджвання банкруцтва і дасудовага аздараўлення праблемных прадпрыемстваў. — адзначыў міністр.

Як распавяла старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец, працэдура неплацежаздольнасці — не прысуд, а важны інструмент, які дазваляе ў рэжыме санацыі зрабіць працу над памылкамі, вярнуць устойлівасць прадпрыемству:

— А калі гэта немагчыма — размеркаваць фактары вытворчасці ад неэфектыўных уласнікаў і кіраўнікоў да паспяховых менеджэраў і ўладальнікаў. Задача дзяржавы ў тым, каб вызначыць такія правілы, якія дадуць магчымасць забяспечыць максімальны баланс інтарэсаў усіх удзельнікаў: з аднаго боку — суб’ектаў гаспадарання, з другога — дзяржавы і людзей наёмнай працы.

«Аб аб’яднаннях наймальнікаў»

Праект закону, прадстаўлены мінстрам працы і сацыяльнай аховы Ірынай Касцевіч, накіраваны на заканадаўчае рэгуляванне грамадскіх адносін па пытаннях стварэння і дзейнасці аб’яднанняў наймальнікаў як аднаго з ключавых удзельнікаў сістэмы сацыяльнага партнёрства Рэспублікі Беларусь, заснаванай на ўзаемадзеянні трох бакоў — прадстаўнікоў дзяржавы, работнікаў і наймальнікаў.

Дакументам прадугледжваецца: парадак стварэння і ліквідацыі аб’яднанняў наймальнікаў, статус, прававое становішча, прынцыпы дзейнасці, асноўныя мэты і задачы, а таксама правы і абавязкі аб’яднанняў наймальнікаў і членаў аб’яднанняў наймальнікаў, патрабаванні да статута аб’яднання наймальнікаў; вызначэнне ўмоў для ўключэння аб’яднання наймальнікаў, створаных у выглядзе асацыяцый (саюзаў), у рэестр аб’яднанняў наймальнікаў; уводзіцца паняцце Канфедэрацыі наймальнікаў Рэспублікі Беларусь.

Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг»

Законапраект, прадстаўлены міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэям Хмелем, прадугледжвае прадстаўленне права мясцовым выканаўчым і распардчым органам, а таксама адміністрацыям горада Мінска вызначаць сваімі рашэннямі выканаўцам для аказання жыллёва-камунальных паслуг і выканання работ па добраўпарадкаванні па-за залежнасцю ад крыніцы фінансавання.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы адзначыў:

— Жыллёва-камунальная гаспадарка забяспечвае стварэнне неабходных умоў для камфортнага пражывання людзей. Адзін з прыярытэтаў — якасць і своечасовае прадастаўленне паслуг. Дадзены законапраект прапаноўвае пашырыць паўнамоцтвы мясцовых органаў улады, што дазволіць многія пытанні вырашаць аператыўна і якасна. Напрыклад, працэдуру закупак.

«Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністратыўнай адказнасці»

Законапраект сенатарам прадставіў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Палаты прадстаўнікоў Васіль Панасюк:

— Пытанні цэнаўтварэння хвалююць кожнага грамадзяніна нашай дзяржавы. Сёння дзяржаўнае рэгуляванне цэн — гэта той механізм, які накіраваны найперш на забеспячэнне сацыяльных гарантый і эканамічнай стабільнасці ў грамадстве, каб не дапусціць зніжэння ўзроўню дабрабыту нашых грамадзян. Кіраўнік дзяржавы неаднаразова абазначаў сваю пазіцыю аб недапушчальнасці рэзкіх скачкоў цэн у краіне і падкрэсліваў, што ўсе дзяржаўныя органы павінны забяспечыць эфектыўны кантроль за цэнаўтварэннем. Мы павінны спыніць любыя спробы неабгрунтаванага завышэння цэн, — падкрэсліў Васіль Панасюк.

Арына КАРПОВІЧ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Апошняя цыгарэта. Неасцярожнае абыходжанне з агнём пагражае сур'ёзнымі наступствамі

Апошняя цыгарэта. Неасцярожнае абыходжанне з агнём пагражае сур'ёзнымі наступствамі

Летась у краіне адбылося 5958 пажараў, на якіх загінулі 627 чалавек.

Здароўе

Мароз і сэрца: што такое халадовы інфаркт, каму ён пагражае і як яго пазбегнуць?

Мароз і сэрца: што такое халадовы інфаркт, каму ён пагражае і як яго пазбегнуць?

Расказала ўрач-тэрапеўт, загадчык аддзялення прафілактыкі 11-й гарадской паліклінікі Мінска Святлана ЯНУШКА.

Спорт

Алег Шэпель: Сусветны паралiмпiйскi рух многае страцiў ад нашай iзаляцыi

Алег Шэпель: Сусветны паралiмпiйскi рух многае страцiў ад нашай iзаляцыi

Гiсторыя паралiмпiйскага спорту — паказчык развiцця краiны.

Грамадства

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.​