Вы тут

Момант ісціны


Кажуць, снарад у адну варонку двойчы не падае. Аднак у сучаснай геапалітыцы заўжды трапляе ў адну і тую ж. У глыбокую прорву англасаксонскай пыхі, у бяздоннае падхалімства каршэрынгавых суверэнітэтаў, у паказальную адсутнасць сумлення.


Можна шмат разважаць, яшчэ больш «глытаць» якаснай паліттэхналагічнай маны і думаць, што валодаеш абсалютнай ісцінай. Нават навукоўцы даказалі: чым больш завышаныя ў чалавека меркаванні пра сябе, тым больш яго «праглынаюць» віртуальная рэчаіснасць наўмысна створаных фэйкаў і канспіралагічныя тэорыі. Мы ўжо на такія граблі наступілі падчас «мяцежнай сенажаці».

Але колькі б тых інфабуч ні было, адзін стрэл — і ўсё зразумела. Украінская ракета СПА трапіла ў польскіх фермераў. Гэта факт. А далей кожны паказаў свой твар. Цэрберы анласаксонскага свету адразу пачалі крычаць: расійская. Нават метадычкі з Вашынгтона яшчэ не прыйшлі, а яны паспяшаліся абвінаваціць Расію. Украіна — зразумела. А прыбалтыйскія лакеі куды ўцягваюцца? Памыліліся. Звычайна палітычна непрадказальны Байдэн «нарадзіў» разумную заўвагу, што гэта не расійская ракета. Няўжо сумленне прачнулася ў палітыка з перыядычна заплюшчанымі вачыма? Глыбей трэба капаць. Глыбейшыя варонкі ў Польшчы ад украінскай ракеты.

Амерыканцы добра разумеюць, што ядзерныя магчымасці Расіі значна мацнейшыя за НАТА. Мацнейшыя і за іх узбраенне, і за іх ідэалагічную зброю. Моцны заўжды спакойны. А вось тыя, хто намагаецца быць такім, заўжды нахабныя ў сваіх паводзінах. Бо прывыклі дамінаваць ва ўсім, імкнуцца, каб 4 ліпеня стала святам для ўсяго свету. Хіба — днём незалежнасці ад амерыканскай экспансіі.

У чалавечых зносінах больш слабы пачынае шукаць апраўданні, сеяць падман, нават істэрыку можа закаціць. Так і ў геапалітыцы. І вось гэтае прызнанне Байдэна — яшчэ і прызнанне палітычных эліт Вашынгтона перад усім светам. Да ядзернага супрацьборства ў Белым доме не гатовыя. Або ўсведамляюць, што няздольныя перамагчы. Гэта не проста эмоцыі, гэта старанна пралічаныя вынікі. Альбо сквапная прага да ўлады. Да палацаў, да ўсмешак усяму свету на адкрытых самітах, да закрытых вечарын на Багамах. Вось таму і заявілі адразу: Расія ні пры чым. Вы скажаце — дэмакратыя і логіка. Не, звычайныя інтарэсы. Мэты, якія апраўдваюць сродкі.

А цяпер да нашых... суседзяў. Да іх рэакцыі. Яны ж на заакіянскіх данатах. З васальскім запалам пачалі брахаць. Нават без каманды «фас». А ці ўсведамлялі яны, што іх інфармацыйная істэрыка магла стаць трыгерам апошняй сусветай вайны? А цяпер яшчэ пра каштоўнасць іх фактаў. Іх праўды. Калі на паверхні звычайная мана становіцца дяржаўнай палітыкай у суседніх з намі краінах. Асабліва сябе праявілі збеглыя беларусы.

На чалавечым горы, на магчымай катастрофе пачалі танцаваць, нібы на касцях загінулых. Калі вы ўжо вылечыцеся ад таго курапацкага сіндрому? Ці ўяўляеце, што яшчэ трошкі — і стрэлкі на гадзінніку суднага дня дасягнулі бы поўначы? Рэакцыя паказала ўзровень палітычнага разумення. І гэтыя людзі ведалі, як кіраваць краінай? А мо гэта звычайны падхалімаж. Шчанячае заляцанне перад тым, як рука ўладара кіне костку. Але ж міма. І ракета, і рэакцыя падначаленых Вашынгтона. Тая рука нават цяпер не здымае трубку, калі звоняць з Кіева. Маўчаць. Мабыць, разважаюць. Правучыць палітычнага клоўна альбо адмовіцца ад яго паслуг?

Там старонку перагарнулі. 5-ы артыкул не дзейнічае. Калі б дзейнічаў, то войскі НАТА павінны былі б заняць Украіну. Навошта, яны і так там. Там і інструктары з Пентагона. Ды і ўвогуле, ці будзе сусветны істэблішмент пэцкацца за летуценнікаў, што мараць аб членстве ў НАТА? Колькі б разоў яны свае петыцыі ні здымалі для Тэлеграма, усё марна.

Але як такое здарылася, няўжо недаглядзелі амерыканскія назіральнікі за УСУ, ці яны таксама не кантралююць сітуацыю? Або прафесійнасці не хапіла ўкраінскім ваенным. І дарэчы, па чым яны стралялі? Усё ж па расійскіх ракетах, якіх у той час там не было, ці наўмысна па польскім трактары? А чаму не адрэагавала супрацьпаветраная абарона? Ці ўсё сцягнулі пад Херсон і Данецк? І тэхніку, і вайскоўцаў. Значыць, размовы пра СПА — з арсенала інфабучы? А можа, гэта Варашава і Кіеў дамовіліся аб правакацыі. Тады як гэта — за спінай Пентагона і рызыкуючы сваім насельніцтвам? І ці можна давяраць такім ваякам сур'ёзную зброю? Адказ на любое з тых пытанняў — фіяска. На любое. Адно зразумела. Якая ў іх праўда, хто ёсць хто... Ды з такімі саюзнікамі Вашынгтону і ворагаў не трэба.

Яўген ПУСТАВОЙ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.