Вы тут

Ад квантавай фізікі да Асноўнага закона і літаратуры


Такі шырокі спектр пытанняў абмеркавалі спікеры інфармацыйнага дня ў магілёўскім МДУ імя А.Куляшова старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч і доктар педагагічных навук, палітык і пісьменнік Аляксандр Радзькоў са студэнтамі, а таксама педагагічнымі кадрамі розных устаноў адукацыі Магілёва. З МДУ імя А.Куляшова Аляксандр Радзькоў быў звязаны на працягу болей чым 30 гадоў, спачатку вучыўся, потым працаваў, прычым два апошніх гады перад тым, як стаць міністрам адукацыі, у якасці рэктара. І чатыры яго кніжкі менавіта пра гэту адну са старэйшых кузняў педагагічных кадраў. Сваім поглядам на Канстытуцыю і Усебеларускі народны сход ён падзяліўся з пункту гледжання фізікі і матэматыцы.


— Гэта ж таксама аксіяматыка, звод правіл, якім павінны карыстацца ў жыцці ўсе, пачынаючы ад студэнта і рабочага, заканчваючы прафесарам і міністрам. Грамадства жыве і развіваецца па законах квантавай фізікі. Усё, што адбываецца, гэта імаверныя законы. І іх трэба глыбока вывучаць, каб выбраць асноўныя і імі кіравацца. У нас прэзідэнцкая краіна, стаўка робіцца на моцную асобу — лакаматыў, або кажучы навуковай мовай, навуковага кіраўніка. Ён разумее, што адбываецца, ставіць задачы, дамагаецца іх выканання і ацэньвае далёкую перспектыву. Час патрабуе большага ўдзелу народа ў развіцці краіны, у прыцягненні да кіравання і рэалізацыі намечаных планаў разумных і энергічных людзей з усіх куткоў Беларусі. І гэта арганічна рэалізуецца праз Усебеларускі народны сход.

Навука, культура, літаратура — гэта тое, што адукоўвае грамадства, накіроўвае яго развіццё ў патрэбнае рэчышча. Універсітэт, які носіць імя вядомага беларускага пісьменніка А.Куляшова, добрая глеба для выхавання будучых літаратараў. Не адзін дзясятак гадоў пры ім працуе літаратурнае аб’яднанне «Натхненне», якое наведваюць творчыя студэнты ВНУ, спрабуючыя пісаць вершы і прозу. І шмат хто з іх прыйшоў на сустрэчу.

Якія кнігі сёння ў трэндзе, як аўтару прыцягнуць увагу чытача да свайго твора, якія тэмы ўздымаюцца, —гэтыя і іншыя пытанні гучалі ў адрас спікіраў сустрэчы. Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама дырэктар-галоўны рэдактар «Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч распавёў пра дзейнасць і асноўныя кірункі работы грамадскай арганізацыі. Сёння яна аб’ядноўвае болей чым 700 чалавек, у іх ліку шмат таленавітых маладых літаратараў. Тая ж пісьменніца Ганна Чыж-Літаш у сваім Тэлеграм-канале мае 11 тысяч падпісчыкаў. Гэта значыць, што цікавасць да літаратуры не такая ўжо і маленькая. Сучасным класікам можна лічыць беларускага пісьменніка, крытыка, публіцыста Алеся Бадака. Яго апошні раман «Ідэальны-чытач» — гэта спалучэнне розных жанраў, што ўжо само па сабе захапляе.

На прыкладзе Аляксандра Радзькова студэнты даведаліся, як фізікі становяцца лірыкамі. Ва ўласцівай яму манеры з гумарам ён расказаў пра свой шлях у Саюз пісьменнікаў і параіў ніколі не адчайвацца. Бо для кожнай кнігі ёсць свой чытач.

— Вельмі жывая аўдыторыя, размова выйшла за рамкі тэмы інфармацыйнага дня, — падзяліўся сваімі ўражаннямі ад стасункаў з аўдыторыяй Алесь Карлюкевіч. — Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў расказаў пра работу над асноўнымі пастулатамі Канстытуцыі і Усебеларускага народнага сходу. Людзі цікавіцца жывым сацыяльным фарматам — дзе, што адбываецца. І гэта цікавасць добра спалучылася з размовай пра работу Саюза пісьменнікаў Беларусі. Кніга па ранейшаму выхавальнік і настаўнік грамадства, пра гэта казаў і Аляксандр Радзькоў. Улічваючы, што столькі пытанняў паступіла, цікавасць ёсць і да чытання, і да прасоўвання кнігі. Добра, што ў рамках універсітэта працуе такі плённы творчы актыў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота mogilevnews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?