Вы тут

Пераможцы рэгіянальнага адбору на конкурсы «Славянскага базару 2023»


У Магілёве вызначылі пераможцаў рэгіянальнага адбору на конкурсы «Славянскага базару 2023». Жадаючых паспрабаваць свае сілы і стаць удзельнікам прэстыжнага конкурсу было шмат. У Палац культуры вобласці прыехалі 31 юны выканаўца, а сярод дарослых налічвалася 15 удзельнікаў.


— Конкурс прайшоў цікава. Журы няпроста было вызначыць асноўную пяцёрку, але рашэнне прынялі аднагалосна. Нас здзівілі і дзеці, і дарослыя. У Мінск паедуць моцныя вакалісты. Мы з кожным годам назіраем іх рост. Упэўнена, што ў іх вялікая будучыня, — падзялілася меркаваннем старшыня журы рэгіянальнага адбору на конкурсы «Славянскага базару-2023», дырэктар Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў № 1 горада Магілёва ім. І. М. Лучанка Ірына Пякарская, якая не першы год узначальвае журы конкурсу.

Натхняла на перамогу і давала парады канкурсантам і іх знакамітая зямлячка — Ганна Трубяцкая, якая сёлета заваявала Ліру і дыплом уладальніка Гран-пры «Славянскага базару».

— Для мяне вялікі гонар прыехаць у родны горад і прымаць удзел у рэгіянальным адборы. Слухала канкурсантаў і ў чарговы раз пераканалася ў тым, што Магілёў — самы вакальны горад Беларусі. Перамога на «Славянскім базары» — адкрывае перад артыстамі шмат новых магчымасцей, — падкрэсліла спявачка.

Таццяна ПАДЛІПСКАЯ 

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.