Вы тут

Аб'яўлены конкурс «Візуальны вобраз II Гульняў краін СНД 2023 года»


Праявіць крэатыў і ўвайсці ў гісторыю можа кожны. Міністэрства спорту і турызму сумесна з дзяржустановай «Белспортзабеспячэнне» аб’явілі конкурс «Візуальны вобраз II Гульняў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў 2023 года».


У наступным годзе Рэспубліка Беларусь стане гаспадыняй ІІ Гульняў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Як і любому буйному турніру, форуму неабходны слоган, лагатып і талісман. Увасобіць свае ідэі і атрымаць прызнанне на міжнародным і рэспубліканскім узроўні, стварыўшы ўнікальны і вядомы вобраз турніру, можа любы жыхар Беларусі старэйшы за 16 гадоў. Адказваем на галоўныя пытанні наконт конкурса.

У якія тэрміны праходзіць конкурс?

Першы этап — лістапад 2022 — снежань 2022 — прыём дызайн-праектаў візуальнай выявы Гульняў ад удзельнікаў конкурсу і галасаванне за «Талісман Гульняў». Другі этап — студзень 2023 — ацэнка дызайн-праектаў візуальнай выявы Гульняў, падвядзенне вынікаў галасавання і вызначэнне пераможцаў Конкурсу.

Якія патрабаванні да дакументаў і графічных матэрыялаў?

Агульны аб’ём ліста для ўдзелу павінен быць не больш за 10 мегабайт. Усе запоўненыя дакументы павінны быць адсканаваны і пераведзены ў фармат .pdf або .jpeg.

Якія дакументы неабходны для ўдзелу?

· заяўка на ўдзел, падпісаная Удзельнікам Конкурсу

· гарантыйны ліст па форме (дадатак 2), падпісаны Удзельнікам Конкурсу

· дызайн-праект візуальнай выявы Гульняў у электронным выглядзе (да 6 мегабайт)

· апісанне дызайн-праекта (у фармаце .doc, .docx)

· Графічныя матэрыялы (дызайн-праекты)

Усе дасланыя ў якасці заяўкі дызайн-праекты элементаў візуальнай выявы Гульняў павінны мець фармат .pdf ці .jpeg, вага якіх не можа перавышаць 6 мегабайт.

Зыходныя файлы дызайн-праектаў для намінацыі «Лагатып Гульняў» павінны быць:

· створаны ў вектарнай графіцы

· мець каляровую схему CMYK (для друку)

· мець 4 варыянты прадстаўлення**:

· каляровы для выкарыстання на светлым фоне

· каляровы для выкарыстання на цёмным фоне

· чорны для выкарыстання на светлым фоне

· белы для выкарыстання на цёмным фоне

Запоўненыя дакументы трэба адсканаваць і захаваць, а пасля адправіць іх разам з файламі дызайн-праекта на email konkurs@belsport-minsk.by.

Падрабязнасці аб правядзенні конкурсу і афармленні конкурсных работ глядзіце на сайце «Белспортзабеспячэнне» https://bel-sport.by/konkurs-2023/

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.