Вы тут

У Магілёве прайшлі XVI Свята-Георгіеўскія адукацыйныя чытанні


Філосаф, педагог, багаслоў і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай, а потым Расійскай імперыі, Георгі Каніскі лічыцца духоўным заступнікам Магілёва. Сорак гадоў свайго жыцця ён прысвяціў служэнню гэтаму гораду і яго духоўнаму развіццю. Дзякуючы яму ў другой палове 18-стагоддзя ў Магілёве адкрыліся духоўная семінарыя і друкарня, быў пабудаваны двухпавярховы навучальны корпус.Чытанні ў гонар гэтай выбітной асобы адбыліся ў рамках сумеснай праграмы галоўнага ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскай епархіі. У іх прынялі ўдзел прадстаўнікі педагагічных калектываў, культуры, клірыкі, дэпутаты, грамадскія дзеячы.


Фота: pixabay.com

Архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Уладыка Сафроній у сваім выступленні падкрэсліў важнасць падобных сустрэч.

— Маладымі людзьмі лёгка кіраваць і маніпуляваць, — канстатаваў ён. — Палітыка не рэдка раз’ядноўвае народы, але вера і малітва застаюцца агульнай. Нязменна існавала і існуе наша духоўнае адзінства, якая ахоўваецца сілай Божай і агульнасцю маральнага ідэала. Сёння многія прапануюць нам будаваць жыццё без Бога, сучасны свет сутыкаецца з амаральнасцю, тэрарызмам, алкагалізмам, наркаманіяй, абортамі і іншымі выклікамі. І, каб захаваць гарманічнае грамадства, гэтаму трэба супрацьстаяць.

Пра тое, якая навуковая і педагагічная работа вядзецца «за царкоўнымі сценамі» на карысць таго, каб чалавек стаў больш дасканалы ў сваім маральным жыцці, расказаў дырэктар Духоўна-асветніцкага цэнтра імя свяціцеля Георгія Каніскага, кандыдат філалагічных навук МДУ імя А.Куляшова Сяргей Сомаў.

— Нашы чытанні пераследуюць некалькі задач, — адзначыў ён. — Гэта і абмен вопытам у рэалізацыі рэспубліканскіх і рэгіянальных праграм, і ліквідацыя гіганцкага прабелу ў ведах насельніцтва ў вобласці хрысціянскай духоўнасці і культуры. Мы жывём у краіне, дзе амаль усе хрышчоныя, але мала сапраўдных хрысціян. У маёй практыцы быў выпадак, калі студэнт на пытанне пра розніцу паміж праваслаўнай і каталічнай верай адказаў, што адны вераць у Ісуса, а другія ў Хрыста.

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Ірына Кускова звярнула ўвагу на тое, што сёння сумеснымі намаганнямі з Магілёўскай і Бабруйскай епархіяй, а таксама грамадскімі арганізацыямі рэалізуецца праграма па выхаванні духоўна-маральнай асобы сярод падлеткаў на бліжэйшыя пяць гадоў.

— У вобласці працуе пяць рэсурсных цэнтраў па духоўна-маральным выхаванні, — паведаміла яна. — Іх задача — папулярызацыя ідэй праз факультатывы па асновах духоўна-маральнай культуры і патрыятызму. Гэтую ж мэту пераследуе наш абласны праект «Мая зямля-Прыдняпроўе». У рамках яго дзеці датыкаюцца да нашых святыняў, культурна-гістарычнай спадчыны Магілёўшчыны.

Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Тарасенка падкрэсліла значымасць мерапрыемства.

— Духоўнасць і маральнасць з’яўляюцца асновай фарміравання асобы, — рэзюмавала яна. —Асобы, якая шчыра будзе берагчы сваю зямлю, любіць бацькоў, з павагай ставіцца да любога члена нашага грамадства. Асабліва важна гэта зараз, калі наша краіна і ўвесь свет перажывае цяжкія ўмовы. У наша жыццё ўвайшло такое словазлучэнне, як гібрыдная вайна. Гэта вайна адрозніваецца агрэсіўным уздзеяннем на нашу краіну, братэрскую Расію ў выглядзе інфармацыйных, эканамічных, тэхналагічных атак, накіраваных на тое, каб раз’яднаць грамадства, разбурыць яго. Усё часцей з’яўляецца словазлучэнне ментальная вайна. Яна ўздзейнічае на ўсіх людзей, незалежна ад узросту, на сутнасць чалавека, яго асобу і разбурае яе. Зло распаўсюджваецца праз дробязі і дэталі. Ментальная вайна накіраваная на тое, каб расчалавечыць людзей.

Як гэтаму супрацьстаяць і як з гэтым змагацца расказвалі клірыкі, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, Магілёўскага абласнога інстытута адукацыі, на базе якога адбыліся чытанні.

З карыснымі інфармацыйнымі рэсурсамі Магілёўскай епархіі азнаёміў удзельнікаў сустрэчы кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Аляксей Навуменка.

— На нашым сайце размешчана шмат цікавай інфармацыі для школ, падлеткаў і іх бацькоў, — акцэнтаваў ён увагу. — Духоўна-маральнае выхаванне накіравана на далучэнне да агульнанацыянальных каштоўнасцяў, фарміравання маральнай культуры. На падлеткаў вельмі моцна ўплываюць розныя пэўныя грамадскія групоўкі. І гэта насамрэч страшна. На сайце шмат карыснага кантэнту, у тым ліку ў аўдыа- і відэафармаце, які падкажа, як гэтаму супрацьстаяць.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.