Вы тут

Пасяджэнне Камісіі па культуры саюзнага парламента прайшло ў Мінску


Нацыянальны мемарыяльны комплекс Храм усіх святых 24 лістапада стаў пляцоўкай для абмеркавання пытанняў культуры, навукі і адукацыі. Удзельнікамі сустрэчы сталі дэпутаты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Галоўнай тэмай пасяджэння камісіі стала рэалізацыя і правядзенне культурных мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы. 


Як распавёў старшыня Камісіі Парламенцкага Сходу па культуры, навуцы і адукацыі Мікалай Бурляеў, у Расіі 21 лістапада быў заснаваны грамадскі рух «Культурны фронт Расіі», у цэнтральны штаб якога ўвайшлі многія вядомыя грамадскія і культурныя дзеячы. Сярод якіх Юрый Башмет, Захар Прылепін, Андрэй Канчалоўскі, а таксама старшыні ўсіх творчых саюзаў Расіі. 

— Асноўнай мэтай нашай Камісіі з’яўляецца яднанне сіл у галіне культуры. Наш прынцып — гэта завяшчанне Сергія Раданежскага: любоўю і яднаннем выратуемся. Гэта выключна пазапартыйная арганізацыя, таму што ў яе ўваходзяць самыя розныя людзі. Мы таксама плануем стварыць фонд, які будзе падтрымліваць культурных дзеячоў, — адзначыў Мікалай Бурляеў. 

Па словах старшыні Камісіі Парламенцкага Сходу па культуры, навуцы і адукацыі, у наступным годзе ў Маскве адбудзецца маштабны славянскі форум «Залаты Віцязь» —кангламерацыя ўсіх відаў мастацтва, удзел у якім возьмуць і беларускія творцы:

— Мы правядзем пяць поўнамаштабных форумаў па кіно, тэатры, музыцы, літаратуры і жывапісе. У Беларусі праводзіцца «Славянскі базар у Віцебску», які займае сваю нішу і мае аўтарытэт. Але нейкае ўраўнаважванне з гэтага часу будзе і ў Расіі — у Маскве будзе пастаянна дзейны форум мастацтваў. 

У сваю чаргу намеснік старшыні Камісіі Парламенцкага Сходу па культуры, навуцы і адукацыі Анатоль Шчасны звярнуў увагу на тое, што падчас пасяджэння быў вырашаны шэраг працэдурных аспектаў, абмеркаваны планы на будучыню і разгледжаны пытанні партнёрства Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі: 

— Адно з пытанняў — партнёрства Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі і Парламенцкай асамблеі АДКБ. Гэта пытанне разглядалася на сесіі і сёння — у камісіі. Тым больш наш Прэзідэнт учора вельмі дакладна сфармуляваў тыя прыярытэты, якія бачыць краіна як старшыня гэтай арганізацыі, — адзначыў Анатоль Шчасны.

Таксама плануецца, што духоўна-асветніцкая канферэнцыя «Пакроўскія сустрэчы ў Полацку», якая неаднаразова праводзілася, зараз будзе праходзіць пад эгідай Камісіі па культуры, навуцы і адукацыі.

Падчас пасяджэння ўдзельнікамі былі абмеркаваны планы па рэалізацыі фестываля «Творчасць юнакоў» і фестываля творчасці людзей з інваліднасцю «Разам мы сможам больш». 

Арына КАРПОВІЧ

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.