Вы тут

Надвор'е: Уначы — упэўнены мінус, ўдзень ён ужо з плюсам, а на дарогах небяспечная галалёдзіца


Нешта мне не памятаецца, каб у апошнія 15 гадоў ужо ў лістападзе маразы цэлы тыдзень стаялі. Так не павінна быць? А вось і не адгадалі. Бывала па-ўсякаму. Але трошкі раней, да глабальнага пацяплення. А яно што, скончылася? Ды не быццам бы, толькі холадна неяк...


Фота: pixabay.com

І ў канцы гэтага тыдня будзе зябка. Як паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у пятніцу чакаецца воблачнае надвор'е. Часам пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Як паведамляюць сіноптыкі, аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны снегапад абвешчаны ў Беларусі менавіта 25 лістапада. Уначы і раніцай па паўночным усходзе краіны пройдзе моцны снег. Практычна круглыя суткі ў асобных раёнах будзе назірацца туман, месцамі галалёд, а на дарогах галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра ад мінус 4 градусаў да 2 цяпла.

Захаваецца воблачнае надвор'е і ў суботу. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі рознай інтэнсіўнасці ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. У гэты дзень будзе вецер пераменных напрамкаў слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы ад нуля да мінус 7 градусаў, а ўдзень — ад мінус 4 да 2 цяпла.

Таксама чакаецца мокры снег з дажджом і ў нядзелю. У асобных раёнах туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы тэмпература паветра складзе ад мінус 5 градусаў да плюс 1, пры праясненнях — да мінус 8 градусаў. Удзень сіноптыкі абяцаюць ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?