Вы тут

Дакументы на Br1 млрд плануюць падпісаць на форуме ў Магілеве


Прымеркаваныя да яго мерапрыемствы праходзяць у абласным цэнтры на працягу тыдня, сёння адбудуцца найбольш важныя яго падзеі. У іх прымаюць удзел прадстаўнікі 20 краін, у тым ліку Расійскай Федэрацыі, Кітая, Казахстана, Таджыкістана, Узбекістана, Азербайджана, Палестыны, Пакістана, Сірыі, Венесуэлы, В’етнама. Беларускі бок прадстаўляюць кіруючыя работнікі міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікі абласных і рэспубліканскіх органаў улады, беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, СЭЗ «Магілёў», прадпрыемстваў і арганізацый рэспублікі і вобласці. Усяго ў форуме ўдзельнічае болей чым 500 чалавек. Работа вядзецца ў фармаце дыялогавых пляцовак і пленарнага пасяджэння.


У Палацы культуры вобласці арганізаваная выстава вядучых вытворцаў Магілёўскай вобласці, дзе можна азнаёміцца з дасягненнямі суб’ектаў народнага гаспадарання Магілёўшчыны і іх інвестыцыйнымі магчымасцямі. Па асобных праграмах прадугледжана наведванне ўдзельнікамі форума прадпрыемстваў і арганізацый Магілёва.

У рамках форума праходзяць трэці па ўліку Магілёўскі рэгіянальны форум па ўстойлівым развіцці і бізнес-форум «Вецер поспеху». Адміністрацыя СЭЗ «Магілёў» сабрала ўдзельнікаў секцыі «Інвестыцыі, як аснова нашай будучыні».

Тэматычным напрамкам дыялогавай пляцоўкі Магілёўскага рэгіянальнага форуму па ўстойлівым развіцці з’яўляецца цыркулярная эканоміка (эканоміка замкнёнага цыклу), якая выступае важным інструментам забеспячэння ўстойлівага развіцця і экалагічнай бяспекі. Яе ўдзельнікі разгледзяць міжнародныя і рэгіянальныя трэнды развіцця цыркулярнай эканомікі, ход рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці ў 2022 годзе, а таксама прэзентуюць Стратэгію ўстойлівага развіцця Бабруйска на перыяд да 2035 года.

Удзельнікі бізнес-форуму «Вецер поспеху» абмяркуюць меры дзяржаўнай падтрымкі бізнесу, крэдыты ў развіццё бізнесу, не банкаўскія інструменты фінансавання,

магчымасці кааперацыі буйных прадпрыемстваў і малога бізнесу. Будуць прадстаўлены сучасныя трэнды ў лічбавізацыі бізнесу, маркетынгу, лагістыцы і сферы бяспекі кампаній.

Тэмай разгляду ўдзельнікаў трэцяй дыялогавай пляцоўкі «Інвестыцыі як залог нашай будучыні», якая засядае ў Адміністрацыі СЭЗ «Магілёў», стануць спосабы пераадолення негатыўных наступстваў санкцыйных абмежаванняў шляхам выкарыстання альтэрнатыўнага варыянта вядзення бізнесу з дапамогай Беларускай універсальнай таварнай біржы, імпартазамяшчэння, рашэння лагістычных праблем, а таксама магчымасцяў інвестыцыйнага развіцця з улікам сучасных выклікаў. Падчас пасяджэння адбудзецца прэзентацыя Канцэпцыі добраўпарадкавання часткі магілёўскага гарадскога парку ў Паднікалле «ISTOK» і прапаноў па рэалізацыі інвестпраектаў на дадзенай тэрыторыі. Будуць прэзентаваны таксама пляцоўкі для стварэння новых прадпрыемстваў і вытворчасцей і аб’ектаў турыстычнай інфраструктуры.

Вынікі работы будуць падведзены на пленарным пасяджэнні ў другой палове дня. На ім выступяць з дакладамі беларускія і замежныя ўдзельнікі форуму, адбудзецца ўзнагароджанне шэрагу прадпрыемстваў і арганізацый, якія ўнеслі значны ўклад у эканамічнае развіццё Магілёўскай вобласці. Усяго на форуме будзе падпісана дакументаў на агульную суму мільярд рублёў са стварэннем каля 500 працоўных месцаў.

Арганізатарамі форума выступаюць Магілёўскі аблвыканкам і Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фото: forummogilev.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.