Вы тут

Банк развіцця з пачатку года прафінансаваў 1 тыс. праектаў МСП на суму каля Br300 млн


Банк развіцця з пачатку года прафінансаваў 1 тыс. праектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва на суму каля Br300 млн, паведамілі БелТА ў прэс-службе банка.


«Па выніках няпоўных 11 месяцаў бягучага года Банкам развіцця аказана фінансавая падтрымка 1 тыс. праектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва з розных галін эканомікі. Пры гэтым кожны чацвёрты праект прафінансаваны ў рамках прадукту «Стабілізацыйны», які накіраваны на падтрымку экспартна арыентаваных і імпартазамяшчальных прадпрыемстваў», — расказалі ў прэс-службе.

У бягучых умовах у мэтах падтрымкі такіх прадпрыемстваў, якія садзейнічаюць росту эканомікі Беларусі і арыентаваны на замяшчэнне імпартнай прадукцыі або ж продаж айчынных тавараў за мяжу, фінансаванне прадастаўляецца па стаўцы ніжэйшай за ўзровень інфляцыі — 7,5 працэнта гадавых.

Банк развіцця на працягу васьмі гадоў аказвае фінансавую падтрымку суб’ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Яна прадугледжвае як крэдыты, так і фінансавую арэнду (лізінг) для рэалізацыі праектаў на розных стадыях развіцця бізнесу. Прадуктовая лінейка, памер і ўмовы фінансавання штогод актуалізуюцца ў залежнасці ад эканамічнай сітуацыі. У цэлым з пачатку дзеяння праграмы прафінансавана каля 7 тыс. праектаў на суму амаль Br1,9 млрд.

ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» — спецыялізаваны фінансавы інстытут, створаны ў 2011 годзе. Яго заснавальнікамі з’яўляюцца Савет Міністраў і Нацыянальны банк. У ліку асноўных задач банка — фінансаванне доўгатэрміновых і капіталаёмістых інвестыцыйных праектаў пры рэалізацыі дзяржпраграм і мерапрыемстваў. Акрамя таго, банк аказвае крэдытную падтрымку айчыннаму экспарту, удзельнічае ў праграме развіцця малога і сярэдняга бізнесу.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.