Вы тут

Мінпрацы запусціла акцыю ў падтрымку беларускіх паралімпійцаў


Мінпрацы запусціла акцыю ў падтрымку беларускіх паралімпійцаў «Не двайным стандартам Канвенцыі аб правах інвалідаў», паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу міністэрства.


«Мінпрацы і сацабароны, прымаючы пад увагу шматлікія запыты з боку грамадскіх аб’яднанняў, інвалідаў з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і ўсіх беларусаў, якія не згодны з несправядлівай і беспрэцэдэнтнай сітуацыяй, запускае акцыю ў падтрымку беларускіх паралімпійцаў „Не двайным стандартам Канвенцыі аб правах інвалідаў“», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Паўдзельнічаць у акцыі могуць усе жадаючыя, запісаўшы свой відэаролік і з 28 лістапада па 23 снежня адправіўшы спасылку на адрас press@mintrud.gov.by.

Ролікі можна будзе паглядзець на сайце, у сацсетках міністэрства. Відэасюжэты накіруюць у Міжнародны паралімпійскі камітэт, Камітэт ААН па правах інвалідаў і іншым міжнародным арганізацыям, якія прызначаны садзейнічаць інклюзіі, дабівацца захавання правоў людзей з інваліднасцю.

Як паведамлялася, 16 лістапада Міжнародны паралімпійскі камітэт прыпыніў членства Беларусі ў арганізацыі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.