Вы тут

Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. Чакаюцца дзелавыя поспехі, калі вы, вядома ж, гатовыя да працоўных подзвігаў. У асабістым жыцці паспрабуйце не даваць спакусам авалодаць вамі, своечасова адыходзьце ў бок або пераключайце ўвагу на штосьці іншае. Будзьце асцярожныя і не прымайце паспешных рашэнняў. Дыпламатычнасць і абаянне — вось якасці, якія дазволяць пераадолець любыя перашкоды.


Фота: pexels.com


ЦЯЛЕЦ. Паглядзіце на сваё жыццё з больш высокіх пазіцый і дзейнічайце з прынцыпу любові і спагады. Імгненная выгада не такая важная, як душэўны спакой. Канфліктную сітуацыю ў пятніцу пажадана своечасова абысці, давярайце інтуіцыі. Успомніце пра хатнія справы і праблемы, якія назапасіліся. Стварыце ў сябе дома ўтульнасць і парадак, паспрабуйце захаваць мір у сям'і.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні давядзецца клікаць на дапамогу мудрасць і цярпенне, і жыццё вас парадуе. Зразумееце, што ўсё зрабілі своечасова і правільна. Вас чакаюць каханне, поспех, разуменне і гармонія. Даўнія мары здзейсняцца, смелыя планы рэалізуюцца. Пачынаецца вельмі паспяховы перыяд.


РАК. На новым тыдні, магчыма, прыйдзецца нават хавацца ад шквалу выгадных прапаноў, што раптоўна абрынуцца на вас. Давядзецца пастарацца, каб улічыць уласныя інтарэсы і нікога не пакрыўдзіць. Важна засяродзіцца і паспець рэалізаваць намечаныя планы. Чацвер спрыяльны для сяброўскіх сустрэч. Нядзеля — удалы дзень для спатканняў.


ЛЕЎ. Без асаблівых ваганняў ажыццяўляйце планы і незвычайныя ідэі. Сітуацыя можа садзейнічаць прыняццю сур'ёзных і адказных рашэнняў. Карысна будзе прыслухацца да парад калег. Паспрабуйце перагледзець адносіны з блізкімі людзьмі, магчыма, вы сталі залішне запальчывыя і крытычныя. Найбольш спрыяльным днём будзе субота, неспрыяльным — чацвер.


ДЗЕВА. У першай палове тыдня падзеі будуць развівацца спакойна, як на рабоце, так і дома. Калі і здарыцца невялікая сварка, то яна абавязкова сціхне сама. А вось другая палова можа аказацца хаатычнай і поўнай стрэсаў. Не рэкамендуецца ісці на рызыку, можна шмат што страціць. Паспрабуйце пазбягаць канфліктаў на рабоце. У пятніцу можаце атрымаць цікавыя і перспектыўныя дзелавыя прапановы.


ШАЛІ. Калі рэзкае слова будзе гатовае сарвацца з языка, падумайце пра магчымыя наступствы. Толькі вытрымка зможа ўтрымаць падзеі і адносіны ў мірным рэчышчы. Здолееце ператварыць нявыгадную сітуацыю ў карысную для сябе, калі крыху падумаеце. У пятніцу вас могуць наведаць новыя арыгінальныя ідэі, чакайце перамен у асабістым жыцці.


СКАРПІЁН. З'явіцца добрая магчымасць павысіць самаацэнку, нават нядобразычліўцы адзначаць вашы дзелавыя якасці. Пашанцуе і ў кар'еры, і ў каханні. Праўда, дзеля дасягнення мэты давядзецца паступіцца некаторымі прынцыпамі, аднак гэта варта таго.


СТРАЛЕЦ. Тыдзень, падобна, адкрые перад вамі багацце разнастайных магчымасцяў. Аднак цяпер зусім супрацьпаказаныя мітуслівасць і паспешнасць. Работа пагражае заняць ільвіную долю часу і адабраць нямала сіл. Не забывайце пра адпачынак, каб не валіцца з ног ад стомленасці. У выхадныя паспрабуйце не быць уцягнутымі ў канфліктную сітуацыю з роднымі.


КАЗЯРОГ. Жадаеце змен да лепшага? Не адкладвайце вырашэнне праблем, дзейнічайце тут і цяпер. Не трэба цягнуць час. Ажыццяўляйце ідэі. Чацвер пагражае ўнесці блытаніну. Усе будуць выказваць сваё меркаванне, лічачы яго адзіным правільным і не ўлічваючы інтарэсаў іншых. Пачакайце, пакуль бура ўляжацца, і апошняе слова будзе за вамі. Як ні дзіўна, яно задаволіць усіх.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні можаце здзейсніць прарыў да новых кар'ерных вышынь. Дапамога сяброў ці проста знаёмых акажацца вельмі своечасовай. Засяродзьцеся на рабоце, гэта вам проста неабходна для самарэалізацыі. Паспрабуйце быць больш цярплівымі да нязначных недахопаў навакольных, інакш вашы пастаянныя прыдзіркі па дробязях могуць раззлаваць каго заўгодна. А вось у асабістым жыцці вас, падобна, чакае расчараванне, зацішша ці разрыў.


РЫБЫ. Надыходзіць спрыяльны перыяд, але толькі калі прыкладзяце намаганні. Цяпер не варта выказваць прэтэнзіі — можна пакрыўдзіць блізкіх. Не забывайце пра штодзённыя справы. У сямейных адносінах усё будзе ісці на рэдкасць шчасна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.​