Вы тут

Урадавая дэлегацыя здзейсніла маштабны візіт


На гэтым тыдні ўрадавая дэлегацыя Беларусі на чале з прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам наведала Іран, Сірыю, а таксама Краснадарскі край (Расійская Федэрацыя), паведаміла БелТА. Вынікам маштабнага па ахопе візіту сталі сустрэчы на вышэйшым узроўні, важныя дамоўленасці і, адпаведна, пашырэнне супрацоўніцтва.


Фота: БелТА

На новы ўзровень

Падчас візіту ў Іран беларуская ўрадавая дэлегацыя ўзяла ўдзел у беларуска-іранскім бізнес-форуме, наведала шэраг прадпрыемстваў Ірана, а таксама правяла перагаворы, па выніках якіх былі падпісаны дагаворы аб супрацоўніцтве. Раман Галоўчанка правядзе афіцыйныя перагаворы з Прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі, а таксама з першым віцэ-прэзідэнтам краіны Махамадам Махберам.

Пазіцыі Беларусі і Ірана супадаюць па ўсім коле актуальных пытанняў эканамічнага парадку дня. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі. «Мой візіт праходзіць у выкананне даручэння Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які пасля сустрэчы з вамі на палях саміту ШАС у Самаркандзе даручыў ураду Беларусі прааналізаваць ужо дасягнуты вынік беларуска-іранскага супрацоўніцтва і падрыхтаваць новы ўсёабдымны план яго развіцця», — звярнуўся прэм'ер-міністр да Ібрахіма Раісі.

Беларусь і Іран маюць намер вывесці адносіны на якасна новы ўзровень, заявіў Эбрахім Раісі. «Паміж нашымі краінамі заўсёды былі добрыя, моцныя і дружалюбныя адносіны», — адзначыў Прэзідэнт Ірана.

Пункты росту

Беларусь і Сірыя знайшлі новыя пункты росту ў двухбаковых адносінах. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі на сустрэчы з Прэзідэнтам Сірыі Башарам Асадам. «Цяпер вельмі важна кансалідаваць усіх нашых сяброў. У такім кантэксце мы разглядалі і наш візіт у Сірыйскую Арабскую Рэспубліку па запрашэнні прэм'ер-міністра краіны. Мы правялі вельмі плённую сустрэчу. Абмеркавалі ўсё, што адбываецца ў двухбаковых адносінах і, на мой погляд, самае галоўнае, — знайшлі новыя пункты росту», — канстатаваў Раман Галоўчанка.

«Гэта толькі пачатак. За два дні мы падпісалі даволі шмат пагадненняў. Я мяркую, што неабходна сканцэнтравацца на некалькіх асноўных і дабіцца іх прадметнай рэалізацыі», — сказаў Башар Асад. У Сірыі і Беларусі ёсць вялікі патэнцыял для ўмацавання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Сур'ёзныя праекты

Наша краіна мае намер рэалізаваць у Краснадарскім краі Расіі праекты ў сферы машынабудавання, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі на сустрэчы з губернатарам Краснадарскага краю Веніямінам Кандрацьевым у Сочы. «Мы змаглі рэалізаваць сур'ёзны праект у галіне прамысловай кааперацыі. У першую чаргу я кажу аб праекце па вытворчасці трактарнай тэхнікі на старамінской пляцоўцы. За студзень–верасень сабралі 220 машын. Да канца года зробім планавы аб'ём, на які дамаўляліся», — сказаў Раман Галоўчанка. Ён падкрэсліў, што гэта не адзіны сумесны праект, а проста добры прыклад, як пры падтрымцы ўладаў краю атрымаўся выгадны прамысловы праект і для беларускага боку, і для расійскага рэгіёна. «Мы і далей жадаем ісці па такім жа сцэнарыі, у прыватнасці, выйсці на вытворчасць камбайнаў, збожжаўборачнай, кормаўборачнай тэхнікі, а таксама спецыяльнай тэхнікі на базе шасі Мінскага аўтамабільнага завода», — заявіў прэм'ер-міністр.

Падпісаны пагадненні з буйнымі прамысловымі прадпрыемствамі, у прыватнасці, як распавёў кіраўнік беларускага ўрада, кантракт паміж ТАА «МАЗ» і мясцовым вытворцам па пастаўках шасі для ўстаноўкі на іх самазвальных платформаў пад перавозку збожжа. Мінскі трактарны завод і Гандлёвы дом «МТЗ – Паўночны Захад» падпісалі дагавор на пастаўку 350 трактаракамплектаў.

«Мы ганарымся вынікам сумеснай работы з Мінскім трактарным заводам. І гэты вынік вельмі своечасовы, асабліва для Краснадарскага краю, які з'яўляецца жытніцай Расіі, яе гарантам харчовай бяспекі», — сказаў Веніямін Кандрацьеў. Паводле яго слоў, Кубань — край высокатэхналагічнай сельскай гаспадаркі. «Вялікія ўраджаі, якія ў нас збіраюцца, немагчымыя без сучаснай сельгастэхнікі», — акцэнтаваў увагу губернатар Краснадарскага краю.

У студзені–верасні 2022 года тавараабарот Беларусі з Краснадарскім краем склаў $385,5 млн і ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыўся на 63,8 працэнта. Экспарт — $268 млн (рост на 57,6 працэнта), імпарт — $117,5 млн (рост на 79,8 працэнта). Сальда дадатнае — $150,5 млн.

Пётр ДУНЬКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».