Вы тут

На пешаходным пераходзе ў Мінску пад колы аўтамабіля трапіла дзяўчына


Кіроўца аўтамабіля «BMW» ехаў па вул. Матусевіча ў бок пр. Пушкіна. Паблізу ад дома 3 па вул. Матусевіча на пешаходным пераходзе траўмаваў 21-гадовую дзяўчыну, паведамляецца ў тэлеграм-канале УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Дзяўчына атрымала траўмы і была накіравана ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі.

На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС г. Мінска і следча-аператыўная група ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Фота: гэлеграм-канал УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?