Вы тут

«Вялікі камень» падпісаў мемарандум аб супрацоўніцтве з лагістычнай зонай Казахстана


У ходзе візіту ў Алматы паміж СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку» і першай прыватнай індустрыяльна-лагістычнай зонай Казахстана DAMU падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве, паведамілі ў прэс-службе «Вялікага каменя».


Мемарандумам прадугледжана супрацоўніцтва па прыцягненні інвестыцый у рамках ініцыятывы «Адзін пояс — адзін шлях».

DAMU Logistics з’яўляецца аператарам сеткі індустрыяльна-лагістычных паркаў і вядучым 3PL-аператарам ўсяго Цэнтральнаазіяцкага рэгіёну. Кампанія кіруе каля 300 тыс. кв. м складскіх памяшканняў класа А.

У ходзе візіту бакі абмяняліся вопытам па будаўніцтве і эксплуатацыі вытворча-складскіх памяшканняў, а таксама інжынерна-транспартнай інфраструктуры.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» — асаблівая эканамічная зона з адмысловым прававым рэжымам, размешчаная ў 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парку напрамкі — машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб’ёмаў дадзеных.

Фота: industrialpark.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.