Вы тут

МТЗ завяршае зборку вопытнага ўзору трактара BELARUS з эканамічным дызельным рухавіком Weichai


BELARUS 3522 з дызельным рухавіком Weichai адправіцца працаваць у рэальных умовах ужо ў пачатку 2023 года. Зараз вопытны ўзор збіраюць у адным з падраздзяленняў Мінскага трактарнага завода, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службе МТЗ.


Адметная асаблівасць машыны — эканамічны рухавік, гідраўліка беларускай вытворчасці (Апаратура ад ААТ «Салеа» з размеркавальнікам і рэгулятарам току, электронным блокам кіравання і джойсцікамі ад ААТ «Вымяральнік») і расійская навігацыйная сістэма. Таксама трактар аснасцяць гідраўлічнымі маслаправодамі з ўразнымі кольцамі, якія дазваляюць выключыць працаёмкі і шкодны для вытворчасці працэс паяння.

Акрамя таго, канструктары МТЗ працуюць над адаптацыяй да трактароў серыі 3500 рухавіка Яраслаўскага маторнага завода — зараз узгадняецца камплектацыя. Да канца года МТЗ мае намер набыць два дызелі і сабраць вопытныя ўзоры 360-моцных машын.

Мінскі трактарны завод — адзін з найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі не толькі ў краінах СНД, але і ва ўсім свеце. На прадпрыемстве працуюць больш за 16 тыс. чалавек. Заказчыкам прапануюць больш за 100 мадэляў трактароў у больш чым 200 зборачных варыянтах для ўсіх кліматычных і эксплуатацыйных умоў. Новыя мадэлі маюць шырокія магчымасці агрэгатавання з сельгасмашынамі розных вытворцаў. МТЗ распрацоўвае, вырабляе і экспартуе колавыя трактары і запасныя часткі да іх, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасць за мяжой, аказвае паслугі па наладжванні і правядзенні сэрвісу пастаўленых машын, праводзіць навучанне па эксплуатацыі і тэхнічным абслугоўванні тэхнікі, што выпускаецца.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».