Вы тут

У розыгрышы футбольнага Кубка Беларусі вызначацца чвэрцьфіналісты


У розыгрышы Кубка Беларусі па футболе сёння вызначацца апошнія ўдзельнікі чвэрцьфінальнай стадыі, паведамляе БелТА.


Чэмпіёны Беларусі футбалісты салігорскага «Шахцёра» у паядынку 1/8 фіналу згуляюць у гасцях у «Мінска». Віцэ-чэмпіён сталічны «Энергетык-БДУ» прыме ўладальніка бронзавых узнагарод барысаўскі БАТЭ. Мінскае «Дынама», якое заняло чацвёртае месца ў нацыянальным першынстве, на выездзе сустрэнецца са «Слуцкам». Для дынамаўцаў гэта будзе першы паядынак пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Вадзіма Скрыпчанкі.

Раней у чвэрцьфінал прабіліся футбалісты «Віцебска», гродзенскага «Нёмана», жодзінскага «Тарпеда-БелАЗа», мазырскай «Славіі», а таксама бабруйская «Белшына», якая ў 1/8 фіналу адолела цяперашняга ўладальніка Кубка краіны «Гомель».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».