Вы тут

«Вялікі камень» і Цяньцзінь зацікаўлены ў супрацоўніцтве ў медыцыне, лагістыцы і адукацыі


«Вялікі камень» і Цяньцзінь зацікаўлены ў супрацоўніцтве ў медыцыне, лагістыцы і адукацыі, паведамілі ў прэс-службе індустрыяльнага парка.


Індустрыяльны парк «Вялікі камень» наведала дэлегацыя канцылярыі знешніх сувязяў Народнага ўрада горада Цяньцзінь (КНР).

У інавацыйным цэнтры госці азнаёміліся з асноўнымі этапамі развіцця індустрыяльнага парку, асаблівасцямі прававога рэгулявання і льготнага рэжыму. Падчас перамоваў кіраўнік дэлегацыі, кіраўнік канцылярыі Луань Цзяньчжан высока ацаніў індустрыяльны парк і тыя магчымасці, якія ён прапануе для развіцця бізнесу.

Бакі адзначылі, што для «Вялікага каменя» і горада Цяньцзіня ёсць перспектывы супрацоўніцтва ў такіх сферах, як медыцына, комплексная лагістыка, адукацыя.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» — асаблівая эканамічная зона з адмысловым прававым рэжымам, размешчаная ў 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парку напрамкі — машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб’ёмаў дадзеных.

Фота: industrialpark.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».