Вы тут

Туман, мокры снег і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 27 лістапада


Туман, мокры снег, галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 27 лістапада, паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У нядзелю, 27 лістапада, будзе пераважаць воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі, у асноўным снег, мокры снег. Днём па ўсходзе ў асобных раёнах пройдзе моцны мокры снег. Месцамі прагназуецца туман, наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівы слабы.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля да мінус 6. Днём будзе ад мінус 4 да 1 градуса цяпла.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.