Вы тут

«Памяць — найважнейшы фактар, які аб’ядноўвае народы»


Гомель 26 лістапада 1943 года стаў першым беларускім абласным цэнтрам, вызваленым войскамі Чырвонай арміі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Горад знаходзіўся ў акупацыі больш за 800 дзён і быў цалкам зруйнаваны. Вызваленнем Гомеля завяршылася Гомельска-Рэчыцкая ваенная аперацыя, якая забрала жыцці 22 тысяч савецкіх войнаў.


Мітынг у гонар 79 гадавіны вызвалення абласнога цэнтра прайшоў ля Вечнага агню. Аддаць даніну памяці героям-вызваліцелям прыйшлі прадстаўнікі ўлады, члены працоўных калектываў, ваенныя і курсанты, духавенства, жыхары горада розных пакаленняў. 

Даваенны Гомель параўноўвалі з квітнеючым садам, а ў лістападзе 1943-га тут засталіся толькі руіны. Але ўжо да пачатку 1950-х гадоў пакаленне пераможцаў аднавіла працу практычна ўсіх даваенных прадпрыемстваў. Гамяльчане ніколі не забудуць подзвіг савецкіх абаронцаў, працаўнікоў тылу, тых, хто аднаўляў з руін горад у пасляваенны час, зазначыў падчас памятнага мерапрыемства старшыня Гомельскага гарвыканкама Пётр Кірычэнка:

— Памяць — найважнейшы фактар, які аб’ядноўвае народы, ключавое звяно непарыўнай сувязі пакаленняў. Але мала памятаць і захоўваць. Сёння важна памятаць і перадаваць, — падкрэсліў кіраўнік гарвыканкама.

 

Падчас мітынгу свой запавет сучасным пакаленням гамяльчан перадала знакамітая ветэран Вялікай Айчыннай вайны Аэліта Самсонава: 

— Сёння свята. Я бачыла Гомель у 1944 годзе разбураным дашчэнту. На жаль, немцы з такой злосцю і нянавісцю руйнавалі горад, што было знішчана амаль 80 працэнтаў пабудоў. Нашаму народу вельмі шмат дасталася. Для моладзі зараз надышоў самы шчаслівы час. Карыстайцеся гэтым, вучыцеся і аддавайце сілы сваёй дзяржаве, сваёй Радзіме, — заклікала ветэран.

 

Удзельнікі мітынгу — кіраўніцтва вобласці і горада, дэпутаты, вайскоўцы, а таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і моладзь усклалі кветкі да Вечнага агню і ўшанавалі памяць герояў-вызваліцеляў Гомеля. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота Андрэя ФЕАКЦІСТАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».