Вы тут

Заяц: сёння галоўная задача — забяспечыць даходнасць прадпрыемстваў і даць якасны прадукт


Сёння галоўная задача — забяспечыць прыбытковасць прадпрыемстваў і даць якасны прадукт. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся намеснік прэм’ер-міністра Леанід Заяц падчас наведвання Магілёўскага раёна, перадае БелТА.


Леанід Заяц разам з кіраўніцтвам раёна і вобласці наведаў поле агракамбіната «Зара», на базе якога была прадстаўлена і вывучана практыка ўборкі кукурузы на зерне пры павялічаных пасяўных плошчах. Так, культуру тут прыбіраюць не пры плюсавых тэмпературах, а з першымі маразамі — калі значна зніжаецца вільготнасць збожжа і адпаведна выдаткі на яго дапрацоўку. На сёння шматпрофільнай гаспадарцы засталося ўбраць каля 1 тыс. т кукурузы ў Магілёўскім і Чавускім раёнах. Пасля яна пойдзе на корм птушцы і жывёлам і будзе складаць ад 30% да 40% у іх рацыёне, таму пытанне зніжэння выдаткаў на збожжа для гаспадаркі як ніколі актуальна.

«Мы сёння прыбіраем кукурузу ў такія тэрміны, калі ідзе снег, і гэта трэба каментаваць з пазіцыі эканомікі, — падкрэсліў Леанід Заяц. — Кукурузе ўласціва мець адпаведную вільготнасць: яшчэ 2 тыдні таму яна складала 50%. Спрабавалі яе абмалаціць і атрымлівалі з гектара 12 т, аднак былі вельмі вялікія страты: катах не вымалочваўся і ў ім заставалася вялікая колькасць збожжа, танулі камбайны — не ішла тэхніка, яе буксіравалі. Таму было прынята рашэнне адкласці ўборку і дачакацца, калі кукуруза дасягне натуральным шляхам вільготнасці 30-32%, і толькі тады прыступіць да абмалоту. Што мы бачым на сённяшні дзень? Вільготнасць сапраўды 30%, бункер важыць больш, чым два тыдні таму. Цяпер з аднаго гектара мы атрымліваем практычна 145-150 цэнтнераў».

Па словах віцэ-прэм’ера, сёння ўраджайнасць на кукурузным полі гаспадаркі дасягнула 150 ц/га, г.зн. пры больш позняй уборцы з аднаго гектара тут атрымліваюць на 2-3 т больш вагі. Немалаважны і сабекошт сырой кукурузы, які складае ў акцыянерным таварыстве $70 на адну тону, яшчэ $30 ідзе на дапрацоўку гэтай кукурузы. Разам атрымліваецца $100. «На рынку кукуруза каштуе $200-250, прыкладна $150 — гэта эканамічны эфект на кожнай тоне гэтай гаспадаркі, — удакладніў Леанід Заяц. — Калі сёння тут будзе намалочана каля 40 тыс. т збожжа, то толькі на кукурузе эканомія складзе $6 млн. Адсюль эканоміка гаспадаркі і ўсёй галіны».

«Зара» — шматгаліновая гаспадарка: птушкагадоўля, свінагадоўля, буйной рагатай жывёлы, малако. Сёння ад кошту кармоў залежыць эканамічны эфект прадпрыемства. Выкарыстоўваючы ў птушкагадоўлі да 40% кукурузы па кошту $100, на выхадзе атрымаецца прадукцыя, якая прынясе вялікі прыбытак. Эканомія на ўсіх этапах вытворчасці ў канчатковым выніку дазволіць пакласці на прылавак спажыўца прадукт па больш даступнай і прымальнай цане. «Сёння галоўная задача — забяспечыць даходнасць прадпрыемства і даць прадукт, які задаволіў бы запыты нашых спажыўцоў і па якасці, і па цане. У тым ліку на ім неабходна зарабіць на знешніх рынках. Не варта баяцца таго, што кукуруза загіне пры такім надвор’і. Наадварот — шчасце, што мы яе малоцім і атрымліваем такі вынік», — падкрэсліў Леанід Заяц.

Ён таксама адзначыў, што ў Рэспубліцы такім шляхам ужо ідуць многія гаспадаркі. У якасці годных прыкладаў — птушкафабрыка РУП «Беларуснафта-Асобіна», агракамбінат «Дзяржынскі». Зерне, якое яны сёння змалоць, паслужыць сур’ёзным зачынам для далейшага росту і развіцця. На думку намесніка прэм’ер — міністра, сёння няма неабходнасці купляць збожжа па высокай цане за межамі нашай краіны — можна вырабляць неабходную колькасць і на беларускіх землях. «Названыя беларускія прадпрыемствы, як і агракамбінат „Зара“, дэманструюць дастаткова высокія вынікі. Па патрабаванні прэзідэнта яны развіваюцца самі і дапамагаюць іншым гаспадаркам за кошт эфектыўнага выкарыстання беларускай зямлі, сучасных тэхналогій і парку айчыннай тэхнікі», — сказаў ён.

«Скажу словамі прэзідэнта: нам трэба захаваць моцную эканоміку ўнутры краіны, — падкрэсліў Леанід Заяц. — Калі яна будзе, то нам нічога не страшна, перажывём усе ліхалецці. Народ разумее, што яго бяспека — гэта ў першую чаргу стабільная праца на прадпрыемствах і ў арганізацыях. Усё гэта, а таксама згуртаванасць нашага грамадства, — гаранты бяспекі краіны ў цэлым».

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».