Аўтамабіль Renault сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем Scania. У выніку ДТЗ загінула 15-гадовая дзяўчынка, паведамляе БелТА са спасылкай на МУС.
ДТЗ адбылося каля 18.30 паблізу вёскі Засценкі Магілёўскага раёна. 46-гадовы кіроўца Renault не ўлічыў умовы надвор’я, не абраў бяспечную дыстанцыю да трактара, які рухаўся ў спадарожным напрамку і займаўся ўборкай праезнай часткі ад снегу. У выніку іншамарку занесла на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з грузавым аўтамабілем Scania.
Ад атрыманых траўмаў 15-гадовая дзяўчынка, пасажырка Renault, загінула на месцы. Кіроўца і яшчэ адна пасажырка легкавушкі дастаўлены ў бальніцу.
На легкавым аўтамабілі ўстаноўлены зімовыя шыны з моцным зносам пратэктара.
У сталіцы адкрылася ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш.
«Мы плануем навучыць аднаўленчым медыятыўным практыкам 20 чалавек з розных устаноў».
«Важны момант, што яўныя сімптомы аўтызму ёсць, але бацькі не жадаюць заўважаць іх».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.