Рабочы візіт міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова ў Мінск, запланаваны на 27-28 лістапада, адкладзены ў сувязі са смерцю кіраўніка беларускага МЗС Уладзіміра Макея, інфармуе МЗС РФ.
Планавалася, што кіраўнік расійскага дыпведамства Сяргей Лаўроў наведае Мінск 27-28 лістапада для ўдзелу ў сумесным пасяджэнні калегіі МЗС РФ і Беларусі. Як інфармаваў ТАСС, планавалася сустрэча з Прэзідэнтам Беларусі.
На пасяджэнні калегіі павінны былі разгледзець ход рэалізацыі праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі Саюзнай дзяржавы на 2022-2023 гады, абмеркаваць пытанні супрацоўніцтва ў галіне знешнепалітычнага планавання, каардынацыі дзеянняў у дачыненні да ЕС, НАТА, Савета Еўропы, сумеснай працы ў АБСЕ, узаемадзеянне на шматбаковых пляцоўках у сферы кантролю над узбраеннямі і процідзеянне лініі Захаду на палітызацыю міжнародных арганізацый эканамічнай і праваабарончай накіраванасці.
Прэв’ю: БелТА
У сталіцы адкрылася ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш.
«Мы плануем навучыць аднаўленчым медыятыўным практыкам 20 чалавек з розных устаноў».
«Важны момант, што яўныя сімптомы аўтызму ёсць, але бацькі не жадаюць заўважаць іх».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.