Вы тут

Рэспубліканскі прававы турнір для старшакласнікаў «Сіла закона» стартуе 1 снежня


Інтэлектуальнае спаборніцтва прымеркавана да Дня юрыста і накіравана на паглыбленае вывучэнне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Яно пройдзе ў тры туры ў фармаце анлайн-тэсціравання на Дзіцячым прававым сайце: раённы этап — з 1 па 6 снежня, абласны (Мінскі гарадскі) — 14 снежня. Імёны пераможцаў турніру назавуць 21 снежня паводле вынікаў рэспубліканскага фіналу. 


Падрыхтоўку і правядзенне ІІ рэспубліканскага прававога турніру для старшакласнікаў «Сіла закона» забяспечвае Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі сумесна з Міністэрствам адукацыі і Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі. Суарганізатарамі праекта выступаюць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў, Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў і Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта.

Як адзначылі арганізатары турніру, у Беларусі на дзяржаўным узроўні надаецца вялікая ўвага фарміраванню прававой культуры грамадзян, у тым ліку дзяцей і моладзі. Важна закладваць разуменне прававых асноў, а таксама неабходнасць захавання законаў з дзяцінства. Таму рэалізуецца шэраг сумесных праектаў па гэтым напрамку. 

Рэспубліканскі прававы турнір «Сіла закона» з’яўляецца адным з найбольш маштабных. Ён накіраваны на павышэнне цікаўнасці старшакласнікаў да заканадаўства, прапаганду прававой культуры, паглыбленне ведаў, якія датычацца правоў і абавязкаў непаўналетніх. I рэспубліканскі прававы турнір «Сіла закона» прыцягнуў летась увагу больш як 16 тысяч старшакласнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі. 

З падрабязнай інфармацыяй аб правядзенні турніру можна азнаёміцца на Дзіцячым прававым сайце.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.