У МЗС Беларусі ў сувязі са смерцю кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Уладзіміра Макея адкрыта электронная Кніга памяці, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства.
Накіраваць свае спачуванні ў сувязі з заўчаснай смерцю Уладзіміра Макея можна на адрас condolences@mfa.gov.by
Спачуванні родным і блізкім Уладзіміра Макея выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, а таксама кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў краіны. Многія замежныя калегі міністра таксама накіравалі пасланні са словамі спачуванняў у адрас беларускага боку.
Прэв’ю: БелТА
Працягваем сачыць за развіццём паводкавай сітуацыі.
БелАЭС спраектавана з улікам пэўнага набору знешніх фактараў.
«Задаліся мэтай ператварыць Чэрыкаў у пустыню...»
Леанід Дзмітрыевіч стаў сапраўдным класікам беларускага жывапісу.