Вы тут

Дабрачынны марафон «Усе фарбы жыцця для цябе» пройдзе ў Салігорску 30 лістапада


Мерапрыемства ў падтрымку юных жыхароў вобласці, якія маюць патрэбу ў дапамозе — Цімафея Круцько і Аляксандры Раманавай, арганізуе Мінская абласная арганізацыя БРСМ.


Аляксандра Раманава 2014 года нараджэння мае патрэбу ў пастаянным пажыццёвым прыёме прэпарата «Рэзоніум», які не зарэгістраваны ў Беларусі і не ўваходзіць у пералік прэпаратаў для ільготнага забеспячэння дзяцей-інвалідаў.

У Цімафея Круцько 2012 года нараджэння дыягназ «дзіцячы цэрэбральны параліч». Хлопчыку патрабуецца курс рэабілітацыі і аператыўнага лячэння прыроджанага падвывіху левага сцягна ва ўмовах Нацыянальнага медыцынскага даследчага цэнтра дзіцячай траўматалогіі і артапедыі імя Г.І.Турнера ў Расіі, у горадзе Пушкін.

Цэнтральнае мерапрыемства дабрачыннага марафону — творчая праграма з удзелам артыстаў ансамбля казачай песні і танца «Маме падабаецца», народнай студыя эстраднай песні «Сярэбраная трэль», Ягора Канна, Руслана Беразоўскага, Данаі Шаршавіцкай, Дзіяны Гучок і іншых. Канцэрт у гарадскім Палацы культуры распачнецца ў 18 гадзін.

Усе атрыманыя сродкі ад продажу білетаў будуць пералічаны на дабрачынныя рахункі Аляксандры і Цімафея.

Дабрачынны рахунак для Аляксандры Раманавай: ААТ «ААБ Беларусбанк», л/р № №BY25 AKBB 3134 0000 0154 9007 0000.

Дабрачынны рахунак для Цімафея Круцько: ААТ «ААБ Беларусбанк», л/р № BY78 AKBB 3134 0000 0153 9007 0000.

Перад пачаткам творчай праграмы ў фае Палаца культуры валанцёры руху БРСМ «Добрае Сэрца» Мінскай вобласці арганізуюць работу інтэрактыўнай пляцоўкі па накладванні аквагрыму і фоталакацыю з роставымі лялькамі.

Пакінуць дзецям добрыя пажаданні ў выглядзе сэрцаў у «Каробцы дабра» і набыць тэматычную прадукцыю, сродкі ад якой таксама будуць накіраваны на дабрачынныя рахункі Аляксандры і Цімафея, зможа кожны, хто прыйдзе падтрымаць гэтых дзяцей.

Даведачна:

Дабрачынны марафон «Усе фарбы жыцця для цябе» — візітная картка валанцёрскага руху БРСМ «Добрае Сэрца». Праект пад эгідай руху быў ініцыяваны моладдзю Міншчыны ў 2009 годзе, хутка ён набыў папулярнасць у іншых рэгіёнах краіны і стаў рэспубліканскім.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.