Вы тут

Беларускія баксёры заваявалі 20 узнагарод на міжнародным турніры памяці Лівенцава


На сталічнай «Чыжоўка-Арэне» завяршыўся 19-ы Міжнародны турнір па боксе памяці Героя Савецкага Саюза Віктара Лівенцава, паведамілі БелТА ў прэс-службе НАК.


Удзел у турніры прынялі наймацнейшыя Беларускія баксёры, а таксама прадстаўнікі Расіі, Узбекістана, Арменіі, Афганістана і Конга. Па выніках спаборніцтваў наша каманда заваявала 20 медалёў: 6 залатых, 5 сярэбраных і 9 бронзавых. Уладальніцамі ўзнагарод вышэйшай пробы ў дзяўчат сталі Яна Бурым (да 50 кг), Юлія Апанасовіч (да 52 кг) і Вікторыя Кебікава (да 81 кг), у мужчынскіх спаборніцтвах перамаглі Вадзім Волчак (да 63,5 кг) і Аляксей Алфёраў (да 86 кг).
Сярэбранымі прызёрамі турніру сталі нашы Дар’я Лецка, Арына Данільчык, Аліна Вэбер, Аляксей Кокцікаў і Мікіта Нагорны. На трэцюю прыступку п’едэстала гонару падняліся Крысціна Цыркунова, Вікторыя Тэлеман, Дзяніс Салоцкіх, Уладзіслаў Смалоўскі, Дзмітрый Балькоў, Артур Туніеў, Дзмітрый Дзяшкевіч, Аляксандр Радзівонаў і Віталь Астанін.

На рахунку расійскіх спартсменаў 7 залатых медалёў, у каманды Узбекістана — 6, таксама адно золата ў актыве зборнай Арменіі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.