У Віцебску назвалі пераможцаў XXXIII Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі. Гран-пры з’едзе ў Цюмень, I і II прэміі паміж сабой падзялілі па два калектывы. Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў адбылася сёння на канцэрце закрыцця форуму, перадае БелТА.
Гран-пры фестывалю ўручылі тэатру танца «Праспект» з Цюмені за працу «Усякае дзеянне нараджае супрацьдзеянне». Узнагароджваючы пераможцаў, старшыня журы конкурсу, заслужаны артыст Расіі, прэм’ер Марыінскага тэатра, галоўны балетмайстар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Ігар Колб адзначыў, што асабіста спрабаваў пражыць усе тыя гісторыі, якія прапаноўвалі ўдзельнікі.
Праект Яўгеніі Нікалайчук з Мінска і Магілёўскі народны харэаграфічны ансамбль «Алеся» падзялілі I прэмію. Уладальнікамі II прэміі сталі Тульскі калектыў-танцавальная кампанія «Ніка dance company» і праект Дзяніса Чарнышова з Чэлябінска. Мінскаму тэатру танца «Альтана» прысудзілі III прэмію Міжнароднага конкурсу сучаснай харэаграфіі.
Некалькі калектываў атрымалі асобныя ўзнагароды IFMC. У прыватнасці, спецыяльную прэмію Яўгена Панфілава павязе праект Валянціна Ісакава «Х-перЫменты» і Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў ім. Н.Ф.Сакалоўскага. Уладальнікам спецыяльнай прэміі «Перспектыва» стаў ансамбль кафедры харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. А трупа сучаснага танца «Самрук» з Алматы ўдастоена спецыяльнай прэміі «За стылёвую разнастайнасць у рэпертуары». Асобна спецпрэміяй «За выкарыстанне фальклорнай культуры ў сучасным танцы» ўзнагародзілі екацярынбургскую танцавальную кампанію «Дзянніца».
Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі IFMC праходзіў у Віцебску з 23 па 27 лістапада.
Прэв’ю: БелТА
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.