Акцыя «Сімвал адзінства» прайшоў у Любанскім, Салігорскім і Слуцкім раёнах, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.
Любанскі раён прыняў у Старадарожскага эстафету рэспубліканскай акцыі «Сімвал адзінства». Удзельнікі правялі ўрачысты мітынг ля мемарыяльнага комплексу на вуліцы Савецкай у Любані і ўсталявалі шыльду з QR-кодам. Цяпер кожны наведвальнік зможа прасканаваць яе і даведацца пра гісторыю памятнага месца Вялікай Айчыннай вайны. Наступнай кропкай маршруту ўдзельнікаў акцыі «Сімвал адзінства» стаў Салігорскі раён.
Удзельнікаў сустракалі дзясяткі машын з прадстаўнікамі практычна ўсіх прадпрыемстваў Салігорскага рэгіёна, а таксама навучэнцы каледжаў і школ. Яны наведалі мемарыяльны комплекс «Журботная маці», дзе прайшоў урачысты мітынг і была ўсталяваная шыльда з QR-кодам.
Пасля Салігорскага раёна ўдзельнікі акцыі пераехалі ў Слуцкі раён. Традыцыйна суседнія раёны абмяняліся дзяржаўнымі сцягамі і пасланнямі для маладога пакалення ад ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і вядомых людзей свайго рэгіёна. Акрамя таго, кожны рэгіён разам з эстафетай перадае сімвалічную шасцярню, якая ў далейшым стане часткай адзінага гадзіннага механізму.
Рэспубліканская акцыя «Сімвал адзінства» прымеркавана да года гістарычнай памяці і наглядна дэманструе сапраўдны дух патрыятызму.
Прэв’ю: БелТА
Сёння ў Беларусі крыху больш за 800 населеных пунктаў яшчэ не маюць якаснай вады.
Як вядома, з 23 студзеня ў нас змянілася стаўка рэфінансавання.
Аб тым, якія эмоцыі адчуў, калі зразумеў, што перамог.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.