Вы тут

Зась: не ў поўнай меры АДКБ гатова рэагаваць на гібрыдныя атакі


Генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась лічыць, што арганізацыя не ў поўнай меры гатова рэагаваць на гібрыдныя атакі. Аб гэтым ён заявіў у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БелТА.


«Прысутнічаюць розныя формы ўздзеяння: і ваенныя, і санкцыйна-эканамічныя, і інфармацыйнае, і палітычны націск — гэта ўсё ў комплексе. Аб гэтым размова ідзе, калі мы гаворым аб гібрыднай атацы. Я сказаў бы так: не ў поўнай меры АДКБ гатова да такога процідзеяння», — сказаў Станіслаў Зась.

Паводле яго слоў, у гэтым ёсць аб’ектыўныя прычыны. «Наша арганізацыя першапачаткова стваралася як ваенна-палітычная для адбіцця ваенных пагроз бяспецы нашых дзяржаў. На працягу 20 гадоў адбылася вельмі моцная трансфармацыя. Мы ўсё больш ператвараемся ў комплексную пляцоўку для забеспячэння бяспекі нашых дзяржаў. Размова не толькі аб ваенных пагрозах, але і пагрозах тэрарыстычнага характару, наркатрафіку, злачыннасці ў сферы ІКТ. Разрастаецца сфера ўзаемадзеяння дзяржаў і сфера дзейнасці нашай арганізацыі, і гэта правільна», — растлумачыў генеральны сакратар АДКБ.

Станіслаў Зась лічыць, што на гэты момант арганізацыя не гатова ў поўнай меры адбіваць гібрыдныя атакі, «але да гэтага ідзём».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.