Цырымонія развітання з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем адбудзецца ў аўторак, 29 лістапада, у сталічным Доме афіцэраў. Пачатак запланаваны на 10.00, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МЗС.
Як паведамлялася, Уладзімір Макей будзе пахаваны на Усходніх могілках сталіцы.
Прэм’ер-міністр падпісаў распараджэнне «Аб арганізацыі пахавання Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея У. У.». Згодна з дакументам, створана камісія, куды ўвайшлі прадстаўнікі розных ведамстваў. У прыватнасці, Мінскаму гарвыканкаму даручана арганізаваць пахаванне Уладзіміра Макея на Усходніх могілках.
На Міністэрства абароны ўскладзены абавязак забяспечыць цырымонію развітання ў Цэнтральным Доме афіцэраў.
«Залатая падаплёка крылаў... »
АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.