Вы тут

Споўніўся век архіўнай службе краіны


Выдавецтва «БелНИИДАД» выпусціла ў свет грунтоўны, насычаны дакументальнымі сведчаннямі і багатым ілюстрацыйным матэрыялам фаліянт «Архівы: людзі і дакументы», прымеркаваны да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі. 


Выданне расказвае пра станаўленне і развіццё архіўнай службы на працягу стагоддзя. Гістарычны экскурс ахоплівае ўсе перыяды беларускай гісторыі і не абмяжоўваецца толькі савецкай эпохай, калі стварэнне архіўнай службы было аформлена юрыдычна. Асобны раздзел у кнізе прысвечаны структуры, задачам, фкункцыям, асноўным накірункам дзейнасці архіўнай службы Беларусі на сучасным этапе. 

Кніга дапамагае зазірнуць і ў мінулае згодна тэме захавання гістарычных матэрыялаў, згодна архіўнай тэме. Са старонак выдання цікава даведацца і пра берасцяныя граматы, і пра тое, што да нашых дзён увогуле захавалася крыху болей 130 рукапісных дакументаў XI — XII стагоддзяў. Самыя першыя вядомыя дакументы, якія дайшлі да нас і створаны на тэрыторыі Беларусі, адносяцца да XIII стагоддзя. Праўда, захоўваюцца яны за межамі нашай краіны. Вельмі цікавым падаецца ў кнізе раздзел «Ад часін Вялікага княства Літоўскага». Ён багата ілюстраваны рэпрадукцыямі старадаўніх дакументаў, што дапамагае стварыць атмасферу прысутнасці ў розных адрэзках часу. Аўтары заўважаюць, што «захаваліся і дайшлі да XIX — XX стагоддзяў і прыватнаўласніцкія архівы найболей вядомых магнатаў ВКЛ — князёў Сапег у Дзярэчыне, графаў Храптовічаў у Шчорсах, князёў Любецкіх у Шчучыне, графаў Тышкевічаў у Лагойску, князёў Вішнявецкіх у Брагіне і інш. Найболей значным сярод прыватных архіваў XVI — пачатку XX стагоддзя быў Нясвіжскі архіў князёў Радзівілаў. У 1860-х гг. у ім захоўвалася болей чвэрці мільёна дакументаў пачынаючы з XIV ст. Сярод іх — матэрыялы сеймаў, розныя вялікакняскія прывілеі, дакументы побытавага і біяграфічнага характару, маёмасна-гаспадарчыя, фінансавыя, юрыдычныя дакументы Галоўнага ўпраўлення маёнткамі, яго аддзелаў, ардынатарскіх упраўленняў, маёнткаў, фальваркаў Нясвіжскай, Клецкай, Мірскай, Давыд-Гарадокскай ардынацый Радзівілаў, Койданаўскага і Слуцкага княстваў і інш». 

Тытульны ліст кнігі запісаў «справ судовых» Віцебскага земства. 1595

Выданне, прысвечанае 100-годдзю архіўнай службы краіны, багата ілюстраванае. Многія фотаздымкі, рэпрадукцыі гістарычных дакументаў падказваюць шляхі да гісторыка-краязнаўчых росшукаў. Таму кніга, несумненна, будзе цікавая ўсім, хто імкнецца вывучаць гісторыю нашай Айчыны. 

Кнігу «Архівы: людзі і дакументы», якая выдадзена невялікім накладам, можна набыць у кнігарні «Акадэмкніга» у Мінску па адрасе: праспект Незалежнасці, д. 72. 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пельмені, шашлычок «Школьны» ці малочны суп? Недзіцячая задачка — прывіць школьнікам здаровыя харчовыя звычкі

Пельмені, шашлычок «Школьны» ці малочны суп? Недзіцячая задачка — прывіць школьнікам здаровыя харчовыя звычкі

Думаць пра тое, чым харчуецца ваша дзіця ў школе, гэтак жа важна, як і пра тое, якім прадметам яго там вучаць.

Спорт

Як жыве «беларускі Шаалінь». Дзе выхоўваюць будучых чэмпіёнаў

Як жыве «беларускі Шаалінь». Дзе выхоўваюць будучых чэмпіёнаў

Адной з найбольш даступных і захапляльных моў дыпламатыі з'яўляецца спорт.

Калейдаскоп

Як добра вы ведаеце беларускі тэатр? Тэст

Як добра вы ведаеце беларускі тэатр? Тэст

Міжнародны дзень тэатра добра было б адзначыць у глядзельнай зале. 

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.