Вы тут

БЧ праводзіць анкетаванне сярод атрымальнікаў і адпраўшчыкаў грузаў чыгуначным транспартам


У мэтах удасканалення сістэмы абслугоўвання кліентаў, вывучэння меркавання грузаадпраўшчыкаў па пытаннях прадастаўлення транспартна-лагістычных паслуг, а таксама вызначэння і вырашэння праблемных пытанняў Беларускай чыгункай праводзіцца анкетаванне атрымальнікаў і адпраўшчыкаў грузаў чыгуначным транспартам Рэспублікі Беларусь. Анкета размешчана на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі.


Як інфармуе прэс-цэнтр магістралі, у рамках анкетавання прапануецца ацаніць узровень абслугоўвання кліентаў, пакінуць свае прапановы па яго паляпшэнні, а таксама паведаміць спецыялістам службы грузавой работы і знешнеэканамічнай дзейнасці Беларускай чыгункі аб існуючых пытаннях, якія патрабуюць вырашэння, для арганізацыі перавозкі.

Усе звароты будуць разгледжаны ў самыя кароткія тэрміны, а грузаадпраўшчыкам і грузаатрымальнікам — аказана ўсебаковае садзейнічанне ў вырашэнні ўзнікаючых пытанняў.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі у раздзеле «Грузавыя перавозкі».

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».