Вы тут

У БДУ адкрылася фотавыстава пра жыццё беларусаў ХХ стагоддзя


На фотавыставе пад назвай «Рэпартаж з мінулага стагоддзя» прадстаўлены ўнікальныя плёнкавыя фатаграфіі протаіерэя Паўла Валынцэвіча. Аўтар здымкаў быў вельмі рознабаковай асобай. Апроч таго, што 65 гадоў свайго жыцця аддаў пастырскаму служэнню, ён таксама займаўся пчалярствам, пісаў абразы, карціны, вывучаў прыродазнаўчыя навукі, сабраў вялікую бібліятэку, да якой мелі доступ усе прыхаджане. Але ж адным з асноўных захапленняў Паўла Валынцэвіча была фатаграфія.


Першыя фотаздымкі аўтара датуюцца 1900-м годам. Каля 50 гадоў ён адлюстроўваў людзей, гістарычныя падзеі. Усяго ў фотакалекцыі протаіерэя больш за 300 здымкаў. Варта адзначыць, што ён самастойна праяўляў плёнкі і друкаваў фотаздымкі.

На экспазіцыі ў БДУ прадстаўлена больш за 30 алічбаваных фатаграфій. Усе яны зроблены з аўтэнтычных негатываў, таксама тут ёсць адсканаваныя копіі арыгінальных плёначных здымкаў з сямейных альбомаў. На фатаграфіях можна назіраць паўсядзённае жыццё сям’і протаіерэя і яго прыхаджан. Таксама тут ёсць віды вёсак і мястэчкі, дзе служыў айцец Павел, святочныя гулянні беларусаў, хросныя хады, пейзажы.

Наведаць выставу можна да 21 снежня.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.

Культура

Выданні найвышэйшай пробы

Выданні найвышэйшай пробы

Уручаны ўзнагароды конкурса «Мастацтва кнігі».

Грамадства

Як выратаваць падлетка ад спакусы вялікіх грошай і алкагольных забаў

Як выратаваць падлетка ад спакусы вялікіх грошай і алкагольных забаў

Набіраюць абароты махлярскія дзеянні з удзелам дзяцей. 

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.