Вы тут

На 22 пляцоўках горада. Як будуць святкаваць Новы год і Каляды ў сталіцы


Да Новага года застаецца крыху больш за месяц, але гарадскія ўлады ўжо распрацавалі агульнагарадскі план з 250 асноўных мерапрыемстваў па святкаванні любімага свята дзятвы і дарослых. Вясёлыя і маляўнічыя прадстаўленні працягнуцца з 12 снежня па 15 студзеня. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» распавёў начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталь Брэль.


Фота: «Мінск-Навіны»

— У навагоднюю ноч святочныя мерапрыемствы пройдуць на 22 сталічных пляцоўках. Асноўныя гулянні разгорнуцца каля Палаца спорту. Там з 25 снежня па 7 студзеня з 19:00 да 19:45 будзе праходзіць інтэрактыўнае тэатралізаванае шоу «Казка ў моманце», — паведаміў В.Брэль.

Па яго словах, арганізатары прадстаўлення паспрабуюць узнавіць атмасферу старадаўняга Мінска. У аснову сюжэту пакладзена спрэчка старэйшага і малодшага пакалення пра тое, якая навагодняя гісторыя цікавая сучаснаму гледачу.

— Галоўная думка ўсёй пастаноўкі: сапраўдная каштоўнасць — у адзінстве, а не ў рознагалоссі, — растлумачыў начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама.

Таксама ў Палацы спорту, пачынаючы з 25 снежня, з 14:00 і далей штогадзіны да гледачоў будуць выходзіць Дзед Мароз, Снягурка і іншыя персанажы-аніматары.

На гэтай жа пляцоўцы 25 снежня з 19:00 да 22:00 плануецца правесці інтэрактыўна-забаўляльную праграму «Шчодры вечар».

31 снежня, у навагоднюю ноч, на ўсіх 22 пляцоўках мінчан і гасцей сталіцы чакае святочная праграма «Новы год для ўсіх». Яна будзе доўжыцца з 00:30 да 4:00. У ёй прымуць удзел дыджэі і папулярныя танцавальныя калектывы.

7 студзеня з 19:30 да 22:00 на пляцоўцы каля Палаца спорту адбудзецца сямейная канцэртная праграма «Каляды і З Новым годам!».

У Верхнім горадзе таксама плануецца правесці некалькі інтэрактыўных прадстаўленняў. З 25 снежня па 2 студзеня ўключна штодня з 17:00 да 17:30 і з 20:00 да 20:30 будзе праходзіць «Баль навагодніх жаданняў». Плануецца, што сцэна будзе ўяўляць сабой інтэрактыўную ёлку. Вакол яе пройдуць асноўныя святочныя дзеянні. Захавальнікі навагодніх таямніц Ратушы раскажуць гісторыю пра даўнія традыцыі правядзення Новага года ў Верхнім горадзе. Нагадаем, адным з такіх звычаяў быў штогадовы навагодні баль, на які гараджане прыходзілі ў маскарадных касцюмах.

Яшчэ на адной новай пляцоўцы, у дворыку на вул. Ракаўскай, 25, пройдзе навагодні кірмаш. Яна арганізуецца з 25 снежня па 8 студзеня штодня з 18:00 да 19:00.

— Жыхароў і гасцей сталіцы будзе чакаць інтэрактыўная праграма з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі, казачных персанажаў, бяспройгрышная латарэя, караоке, будзе арганізаваны паказ навагодніх фільмаў, — распавёў В.Брэль.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.