Вы тут

Жыхарка Віцебска з дапамогай пародзістых сабак выманьвала грошы ў даверлівых гараджан


Жанчына займаецца развядзеннем пародзістых сабак. Адна з іх мела патрэбу ў ветэрынарнай дапамозе. Грошы на лячэнне жывёліны жыхарка горада папрасіла ў сваёй знаёмай. Сума пазыкі склала крыху больш за 3000 рублёў. Што было далей, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.


Сабака быў вылечаны, а вось доўг яго гаспадыня не спяшалася аддаваць. Яна распавядала аб сваім гаротным фінансавым становішчы і адсутнасці кліентаў на шчанюкоў. Пры гэтым, як устанавілі праваахоўнікі, ні адно ні другое не адпавядала рэчаіснасці. Таксама супрацоўнікам Першамайскага РАУС удалося знайсці яшчэ адну пацярпелую ад дзеянняў зламысніцы.

Яшчэ адна жанчына таксама паддалася на скаргі пра цяжкі лёс гадаванцаў заводчыцы і перадала ёй 1700 рублёў. Цяпер акрамя вялікага доўгу падазраванай давядзецца адказваць і перад законам. На яе пачалі крымінальную справу за махлярства.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».