Яшчэ з апошніх тыдняў лістапада мінчане і госці сталіцы дзясяткамі тысяч пачалі прыязджаць на цудоўна пабудаваны і ўпрыгожаны “Вакзал” “старажытнага каляднага Мінска”, каб “прагуляцца” па казачна прыгожых і ўтульных “гарадскіх вулачках” і крыху пазнаёміцца з самымі разнастайнымі жыхарамі і насельнікамі. Штогод кіраўніцтва гандлёва-забаўляльнага цэнтра “Dana Mall” не шкадуе сродкаў і крэатыву на стварэнне “бадай”, самых неверагодных у сваім маштабе калядных дэкарацый і цудоўных навагодніх упрыгожанняў.
Прайсціся па вулачках “аўстрыйска-беларускага каляднага горада” вельмі складана з-за натоўпу “турыстаў”, якія хочуць зрабіць сваю бясплатную фотасесію ў бліскучым асяроддзі побач з мінскай пякарняй і кавярняй, вартаўніком — ці крамай ёлачных цацак, дзе кожная назва абазначана на роднай мове.
Дзеці тут могуць пазнаёміцца са шматлікімі цацачнымі гадаванцамі і ўбачыць мініяцюрны калядны гарадок за вітрынай крамы.
Адным словам, кожны дарослы ці маленькі наведвальнік, не пакідаючы сцен гандлёва-забаўляльнага цэнтру, можа абсалютна бясплатна на паўгадзіны «апынуцца» у старым калядным Мінску і адначасова пабываць у тыповым старажытным аўстрыйскім гарадку на свята Калядаў.
Аляксей СТАЛЯРОЎ
Фота аўтара
Старт сваёй справы — усяго за 37 рублёў.
Мураваных спраў майстар.
Жыллё і здароўе — найбольш хвалюючыя для людзей.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.