Вы тут

Надвор'е: Зіма пачнецца з моцных маразоў


Практычна рэальную зіму мы ўжо сустрэлі сёлета ў сярэдзіне лістапада. Першыя дні снежня зноў нагадаюць нам, што зіма ў нашых шыротах — гэта снегапады, маразы і... галалёдзіца. У апошнія дні каляндарнай восені і на старце зімы будзе ісці ў асноўным мокры снег, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

Для пачатку трохі статыстыкі. Па даных на раніцу панядзелка, паўсюдна па тэрыторыі краіны назіраецца снежнае покрыва вышынёй ад 1 да 20 сантыметраў. Па паўночным усходзе вышыня гурбаў дасягае 30 сантыметраў.

У аўторак на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца снег, мокры снег. Увага! Днём месцамі па паўднёвым усходзе чакаецца моцны мокры снег. Месцамі туман, галалёд, наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра складзе ад мінус 4 градусаў да 1 градуса цяпла.

У апошні дзень восені таксама чакаецца «няўтульнае» надвор'е. У гэтую сераду ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, удзень — месцамі па краіне пройдзе снег і мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца, па захадзе слабы туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 0 да мінус 7 градусаў, а ўдзень — ад мінус 6 да плюс 1 градуса.

Сіноптыкі прадказваюць, што каляндарная зіма пачнецца з узмацнення маразоў. А ўсё таму, што ў чацвер надвор'е будзе вызначаць перыферыя антыцыклону з цэнтрам над верхняй Волгай. Чакаецца пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 2 градусаў па захадзе да мінус 13 градусаў па ўсходзе краіны. Ва ўсходніх і цэнтральных раёнах пры праясненнях да мінус 16 градусаў. Днём прагназуецца 1—8 марозу.

Холадна будзе і ў пятніцу. У гэты дзень будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём месцамі па поўдні краіны пройдзе снег і мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 4 градусаў па поўдні да мінус 12 градусаў па поўначы пры праясненнях да 15 марозу. Удзень сіноптыкі абяцаюць 1—8 градусаў ніжэй за нуль.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, ужо ў суботу месцамі па краіне чакаецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 градусаў па поўдні да мінус 11 градусаў па поўначы пры праясненнях — да 15 градусаў марозу. Днём будзе ад мінус 1 градуса да 7 градусаў марозу.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.