Вы тут

Расіянін спрабаваў правезці марыхуану праз беларуска-польскую мяжу


Брэсцкія пагранічнікі знайшлі ў машыне ў расіяніна рэчыва расліннага паходжання, паведамляе БелТА са спасылкай на Дзяржаўны пагранічны камітэт.


Фота: ДПК

У пункце пропуску «Брэст» 25 лістапада ў аўтамабілі «Аўдзі» выяўлена рэчыва зялёнага колеру расліннага паходжання. Паведамляецца, што кіроўца ехаў з Польшчы ў Расію. Пагранічны нарад з дапамогай службовага сабакі выявіў у мужчыны пакецік, схаваны ў асабістых рэчах. Меркавана раслінны рэчыва можа быць марыхуанай. Цяпер яно перададзена на экспертызу.

У Дзяржпагранкамітэце нагадалі, што максімальнае пакаранне за незаконнае перамяшчэнне наркатычных сродкаў праз дзяржаўную мяжу — да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».