Вы тут

Лукашэнка: Беларусь надае вялікае значэнне інтэнсіфікацыі палітычнага дыялогу і супрацоўніцтва з Палесцінай


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дзяржавы Палестына Махмуда Абаса з Міжнародным днём салідарнасці з палесцінскім народам, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.


«Гэта свята сімвалізуе няўхільнае імкненне Палесціны да захавання сваёй ідэнтычнасці і з’яўляецца арыенцірам для міжнароднай супольнасці ў падтрымцы неад’емнага права на стварэнне ўласнай незалежнай дзяржавы», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь як адна з краін-заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый зацікаўлена ва ўрэгуляванні палесцінскага пытання ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права і рашэннямі Генеральнай Асамблеі ААН для дасягнення ўстойлівага міру на Блізкім Усходзе.

«Прыемна адзначыць, што ў апошнія гады Мінск і Рамала актывізавалі развіццё двухбаковых адносін у духу ўзаемадаверу і павагі, — адзначыў Прэзідэнт Беларусі. — Мы надаем вялікае значэнне інтэнсіфікацыі палітычнага дыялогу, супрацоўніцтва ў галінах адукацыі, навукі і тэхналогій, сельскай гаспадаркі, машынабудавання, фармацэўтыкі, а таксама ў сферы паставак сельскагаспадарчай тэхнікі і прадуктаў харчавання».

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў: «Спадзяюся на працяг плённай працы з вамі ў імя забеспячэння росту дабрабыту нашых грамадзян».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.