Вы тут

Больш за 700 юных лёгкаатлетаў збярэ міжнародны турнір У Брэсце


65-ы Міжнародны турнір па лёгкай атлетыцы памяці Героя Савецкага Саюза Д. М. Карбышава пройдзе ў Брэсце 1-3 снежня, паведаміў БелТА дырэктар абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы Васілій Дубойскі.


Чакаецца, што ў спаборніцтвах прымуць удзел больш за 700 юных спартсменаў з усіх рэгіёнаў рэспублікі. Таксама заяўку на ўдзел падалі дзве расійскія каманды. Спаборніцтвы пройдуць у дзвюх узроставых групах. У першай групе наймацнейшага будуць вызначаць сярод юнакоў і дзяўчат 2006-2007 гадоў нараджэння, У другой за ўзнагароды пазмагаюцца іх малодшыя таварышы — спартсмены 13 і 14 гадоў.

У праграме лёгкаатлетычнага турніру заяўлены спаборніцтвы па розных дысцыплінах: бег на дыстанцыі ад 60 м да 2000 м (у тым ліку бар’ерны), эстафета 4×200 м, спартыўная хада на 5000 м, скачкі ў даўжыню і вышыню (у тым ліку трайны і з шастом), кіданне дзіды, дыска, молата, штурханне ядра. Асноўнай арэнай спаборніцтваў стане лёгкаатлетычны манеж. Там жа 2 Снежня адбудзецца ўрачыстае адкрыццё юбілейнага турніру. Выступленні таксама пройдуць у спартыўным комплексе «Брэсцкі» і на Вяслярным канале.

«Мемарыял Карбышава — адзін з найважнейшых стартаў для спартсменаў юнацкага ўзросту. Кожны з іх марыць выступаць у дарослым спорце. Наш турнір дае ім магчымасць заявіць пра сябе, паказаць, на што здольныя. Не выключана, што лепшыя з іх стануць удзельнікамі другіх гульняў краін СНД у 2023 годзе», — адзначыў дырэктар абласнога ЦОР.

Упершыню спаборніцтвы прайшлі ў 1957 годзе і прысвячаліся памяці абаронцаў Брэсцкай крэпасці. З 1974 года турнір змяніў статус і стаў міжнародным — памяці Героя Савецкага Саюза генерал-лейтэнанта Дмітрыя Міхайлавіча Карбышава. Арганізатарамі першынства выступаюць Упраўленне спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама, абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы, Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?