Вы тут

На абласны этап конкурсу «ТэхнаЁлка» у Магілёве прадставілі амаль 500 экспанатаў


На абласны этап конкурсу «ТэхнаЁлка» у Магілёве было прадстаўлена амаль 500 экспанатаў, паведамляе БелТА.


Як адзначылі ў абласным цэнтры творчасці, конкурс незвычайных навагодніх прыгажунь і святочных упрыгажэнняў стаў ужо традыцыйнай штогадовай падзеяй, якая праводзіцца для прыцягнення навучэнцаў да навукова-тэхнічнай творчасці, выяўлення і падтрымкі таленавітай і адоранай моладзі.

Усяго на конкурс было прадстаўлена амаль 500 розных экспанатаў у 11 намінацыях: «Год гістарычнай памяці», «МультымедыяЕлка «Ад продкаў спакон вякоў», «Дызайн-елка», «Хайтэк-елка», «Альтэрнатыўная елка», «РэтраЕлка», «Елка-трансформер», «Калядная кампазіцыя», «Навагодні сувенір», «Святочныя ўпрыгожванні» і «Сімвал 2023 года».

Для вырабу сваіх работ моладзь выкарыстоўвала розныя матэрыялы і тэхнікі: многія экспанаты рухаюцца, свецяцца яркімі агнямі, прайграваюць музыку.

Пераможцаў вызначалі як у асабістым, так і ў камандным складзе ў кожнай намінацыі. Лепшыя работы абласнога этапу ўзнагароджаны дыпломамі Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама і прымуць удзел у рэспубліканскім конкурсе «Тэхнаелка» у Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.